Гасцявы доступ у Інтэрнэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гасцявы́ до́ступ у Інтэрнэ́т — спосаб доступа да сайтаў сеткі Інтэрнэт, які дазваляе атрымаць нетарыфікуемы доступ да шэрагу рэсурсаў.[1][2] У шырокім сэнсе маецца на ўвазе магчымасць іншаму карыстальніку[ru] падключаецца да камп’ютарнай сеткі (Wi-Fi або правадная сетка) пры дапамозе пароля.[3] Гасцявая сетка Wi-Fi дазваляе падлучыцца да пэўнага інтэрнэт-цэнтра і атрымаць доступ у Інтэрнэт, пры гэтым камп’ютары, падлучаныя да дадзенай бесправадной сеткі, будуць ізаляваныя ад рэсурсаў асноўнай лакальнай сеткі.[4] Выкарыстоўваеецца, напрыклад, для доступа да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт на тэрыторыі навучальных карпусоў для гасцей ВНУ.[5]

Выкарыстанне ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У 2000-я гады меў распаўсюджанасць ў Беларусі ў выглядзе магчымасці карыстання ўнутранымі рэсурсамі інтэрнэт-аператара byfly, размешчанымі у ДАТА-цэнтры РУП «Белтэлекам». Усе неабходныя налады пратаколу TCP/IP для сеткавага адаптара атрымліваліся аўтаматычна пры ўсталяванні сеансу сувязі па пратаколе РРРоЕ з серверам byfly.[6] Найбуйнейшымі інтэрнэт-рэсурсамі, якія былі даступныя па гасцявому злучэнню з’яўляліся http://www.tut.by/ Архівавана 18 мая 2021. і http://www.itv.by/ Архівавана 21 снежня 2014..[7] Высокая колькасць карыстальнікаў byfly падштурхнула развіццё гасцявога сегмента сеткі, у каталог даступных па гасцявому злучэнню ўвесь час дадаваліся новыя сайты, парталы.[8] У межах гасцявога доступа працаваў торэнт-трэкер[ru] і ўласная пошукавая сістэма[9]. У 2011 годзе ў сувяззю з развіццём шырокапалоснага доступа ў Інтэрнэт[ru] магчымасць гасцявога злучэння была адключана.[10]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гостевой доступ ByFly (руск.)(недаступная спасылка). ActiveCloud. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 2 кастрычніка 2018.
  2. Гостевой доступ ByFly (руск.). uvaga.by. Праверана 2 кастрычніка 2018.
  3. Создание гостевого доступа в Интернет с Web-аутентификацией (руск.). Харб (26 снежня 2012). Праверана 4 кастрычніка 2018.
  4. Настройка гостевой беспроводной сети Wi-Fi (руск.). Keenetic (11 снежня 2017). Праверана 4 кастрычніка 2018.
  5. Гостевой доступ в сеть Интернет — беспроводное подключение (WiFi) (руск.)(недаступная спасылка). МФТИ it. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2019. Праверана 4 кастрычніка 2018.
  6. Настройка гостевого доступа byfly для Windows ХР (руск.). Провайдеры Беларуси. Праверана 4 кастрычніка 2018.
  7. Пытанні, якія часта задаюць. byfly. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  8. Кнігарня Knihi.by стала даступнай праз гасцявы доступ byfly. Весткі.info (22 чэрвеня 2010). Праверана 4 кастрычніка 2018.(недаступная спасылка)
  9. Поиск по гостевому byfly (руск.)(недаступная спасылка). Пуск!by. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 4 кастрычніка 2018.
  10. byfly отключает гостевое соединение, но оставляет бесплатные... (руск.). onliner.by. Праверана 3 кастрычніка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]