Перайсці да зместу

Гасцілы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гасцілы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 176
Паштовыя індэксы
222313
Аўтамабільны код
5
Гасцілы (Беларусь)
Гасцілы
Гасцілы
Гасцілы (Мінская вобласць)
Гасцілы
Гасцілы

Гасці́лы[1] (трансліт.: Hascily, руск.: Гостилы) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.

У канцы 18 стагоддзя вёска ў складзе Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, належала Галынскім. У другой палове 19 стагоддзя вёска ў складзе маёнтка Пятроўшчына. У 1857 годзе належала Алендзінскаму, адносілася да Пятроўскай сельскай грамады. На пачатку 20 стагоддзя ў Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні[2].

У 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны Гарадок[3].

З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты сагналі шасцярых жыхароў на прымусовыя работы ў Германію, з іх вярнуліся трое. Восем вяскоўцаў загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на фронце[2].

На 2002 год у складзе СВК «Сасноўка»[2].

  • 1800 год — 18 жыхароў, 3 двары[2].
  • 1857 год — 18 жыхароў[2].
  • 1866 год — 39 жыхароў, 5 двароў[4].
  • 1904 год — 66 жыхароў[2].
  • 1921 год — 103 жыхары, 15 двароў[5].
  • 1931 год — 188 жыхароў, 18 двароў[6].
  • 1941 год — 120 жыхароў, 26 двароў[2].
  • 1969 год — 251 жыхар[2].
  • 2002 год (на 1 студзеня) — 34 жыхары, 23 двары[2].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г д е ё ж з і Пад рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст Э. Э. Жакевіч. Память: Гіст.-дакум. хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна (бел.). — Мінск, 2002. — С. 737.
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  4. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XV_cz.1/
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27