Гасцінгс Лаянэл Ісмей
Гасцінгс Лаянэл Ісмей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Hastings Ismay, 1. Baron Ismay | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Поль-Анры Спаак | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Patrick Gordon Walker[d] | ||||||
Пераемнік | Robert Gascoyne-Cecil, 5th Marquess of Salisbury[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1887[1][2][…] |
||||||
Смерць |
17 снежня 1965[1][2][…] (78 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Hastings Lionel Ismay | ||||||
Бацька | Stanley Ismay[d][3] | ||||||
Маці | Beatrice Ellen Read[d][4][3] | ||||||
Жонка | Laura Kathleen Clegg[d][5] | ||||||
Дзеці | Susan Katherine Lucy Ismay[d][4], Sarah Field Ismay[d][4] і Mary Ismay[d][4] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Брытанская армія[d][3] | ||||||
Званне | general[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гасцінгс Лаянэл Ісмей, 1-ы барон Ісмей (англ.: Hastings Lionel Ismay, 1st Baron Ismay; нар. 21 чэрвеня 1887, Найнітал, Брытанская Індыя — 17 снежня 1965, Брадвей, Вустэршыр, Вялікабрытанія) — брытанскі ваенны і палітычны дзеяч, генерал. Міністр па справах Садружнасці ў 1951—1952 гадах. Першы генеральны сакратар НАТА. Займаў гэтую пасаду ў 1952—1957 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Найнітале, Індыя, вучыўся ў прывілеяванай лонданскай школе Чартэрхаўс і Каралеўскім ваенным вучылішчы ў Сандхерсце. Пасля выпуску з вучылішча быў афіцэрам у індыйскай арміі, у 21-м кавалерыйскім палку прынца Альберта Віктара, затым ваяваў у складзе вярблюджага корпуса ў Самалі. З 1925 года — памочнік сакратара Камітэта абароны імперыі. Атрымаў званне падпалкоўніка і быў ваенным сакратаром у 1-га маркіза Уілінгдона, віцэ-караля Індыі, у 1936 годзе вяртаецца намеснікам сакратара ў Камітэт абароны Імперыі, у 1938 годзе, становіцца яго сакратаром.
Падчас Другой сусветнай вайны пасля прызначэння Уінстана Чэрчыля прэм’ер-міністрам у маі 1940 года стаў начальнікам яго асабістага штаба і адначасова намеснікам па ваенных пытаннях сакратара «ваеннага кабінета», быў сувязным звяном паміж Чэрчылем і вышэйшым брытанскім ваенным кіраўніцтвам, падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі камандавання Арміі ЗША, удзельнічаў у працы некалькіх міжсаюзнічных канферэнцый[6].
Генералу Ісмею прыпісваецца выказванне аб мэтах стварэння НАТА: «не дапускаць СССР у Еўропу, забяспечваць у ёй амерыканскую прысутнасць і стрымліваць Германію»[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Hastings Lionel Ismay, Baron Ismay // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. General Hastings Lionel Ismay, 1st and last Baron Ismay // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Исмей (Ismay) Гастингс Лайонел . Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 27 лютага 2023.
- ↑ NATO. Lord Ismay, 1952 - 1957 (англ.). NATO. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020. Праверана 6 студзеня 2021.
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- hrono
- Алексей Степанов. Англо-французские планы нападения на СССР в 39-40 гг(недаступная спасылка) (27 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2010. Праверана 3 кастрычніка 2024.
- Алексей Степанов. «Кавказский кризис» или англо-французская воздушная угроза СССР в 1939—1940 гг .
- Генеральныя сакратары НАТА
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Глостэршыры
- Пахаваныя ў Англіі
- Кавалеры ордэна «За выдатныя заслугі»
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Рыцары-камандоры ордэна Лазні
- Кавалеры Пашаны
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Асобы