Гасцінец (дарога)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гасці́нец, бальша́к — вялікая дарога, шырокі ўезджаны шлях з упарадкаванай праезнай часткай.

Тэрмін «гасцінец» паходзіць ад стараславянскага слова «госць» — падарожнік, купец.

Гасцінцы будавалі для руху коннага транспарту. Яны праходзілі асноўнымі гандлёвымі шляхамі, былі галоўнымі магістралямі, злучалі вялікія гарады і суседнія землі. Звычайна гасцінец з абодвух бакоў абсаджвалі дрэвамі. Часам уздоўж дарогі будавалі вадаадводныя збудаванні.

Асаблівай прыкметай гасцінца былі размешчаныя ўздоўж яго заезныя дамы з памяшканнямі для купцоў, кузні, корчмы, мытні, іншыя гаспадарчыя будынкі, прызначаныя для абслугоўвання падарожных.

Гасцінцы будавалі за кошт дзяржаўнай казны пры актыўным удзеле мясцовага насельніцтва.

Вялікалітоўскі статут 1588 года замацоўваў памеры гасцінца і рэгламентаваў парадак руху па ім.

Некаторыя гасцінцы мелі свае ўласныя назвы: напрыклад, Вітаўтава дарога на паграніччы Валыні і Палесся (XIV—XVII стагоддзі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крупка О. В., Пришляк В. В. Гостинець // Енциклопедія історії України / редкол.: В. А. Смолій та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2004. — Т. 2 : Г — Д. — 518 с. : іл. — ISBN 966-00-0405-2. — С. 176—177. (укр.)