Гатава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Гатава
Gatovo1.jpg
Выгляд паселішча ўзімку
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
8 тыс. чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223017
Аўтамабільны код
5
Гатава на карце Беларусі ±
Гатава (Беларусь)
Гатава
Гатава (Мінская вобласць)
Гатава

Га́тава[1] (трансліт.: Hatava, руск.: Гатово) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Размешчана на шашы H9034, за 5,2 км на паўднёвы ўсход ад кальцавай аўтадарогі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок размешчаны на невялікім узвышшы з перападамі вышыняў; дакладна вылучаны прыватны сектар і шматпавярховая забудова. З усходняга боку ён абмежаваны прамзонай, з паўднёвага — лесапаласой і чыгункай, з захаду і ўсходу — ворыўнымі землямі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра вёску Гатава ў дакументальных крыніцах з'яўляюцца ў 1567 г. З тых часін паселішча мела розных уласнікаў: памешчыкі, Каталіцкі касцёл, нават жаночы манастыр.[2] У 1590 г. сяляне адбывалі паншчыну 3 дні ў тыдзень з валокі[3].

У 1924—1927 і 1954—1959 гадах цэнтр Гатаўскага сельсавета[4][5].

У гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтай тэрыторыі дзейнічаў партызанскі атрад[6].

У 1968 г. побач з вёскай Гатава пабудаваны Мінскі завод «ДРУГЧАРМЕТ»[7]. Пасля гэтага для засялення працоўнікаў заводу тут пачалося будаўніцтва першых шматпавярховых дамоў.

Другая хваля будаўніцтва звязаная са скураным заводам, які пачаў працаваць побач з паселішчам у 1988 г.

Перспектыва развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Генплана развіцця Мінска да 2030 года, прадугледжваецца ўключэнне ў межы горада вёску Новы Двор. Такім чынам, мяжа Мінска апынецца за 1—2 км ад паселішча. Акрамя таго, планы прадугледжваюць блізкае будаўніцтва новае аўташашы Мінск—Гомель.

Генеральны план развіцця паселішча Гатава да 2030 года прадугледжвае павелічэнне колькасці насельніцтва да 12 тыс. чалавек, працяг шматпавярховай забудовы ў левай частцы паселішча (у бок чыгункі) і развіццё катэджнай забудовы ў правай частцы аграгарадка. У сувязі з павелічэннем насельніцтва ў план закладзена будаўніцтва яшчэ адной школы, дзіцячага садка, рэкрэацыйнай зоны са стадыёнам, новай магутнай кацельні.

Праект плана развіцця паселішча Гатава да 2015 года прадугледжвае працяг вуліцы Металургічная (галоўная вуліца аграгарадка) і злучэнне яе з вуліцай Бабушкіна (прамзона Калядзічы). Такім чынам плануецца палепшыць транспартнае злучэнне з Мінскам, бо вуліца Бабушкіна непасрэдна пераходзіць у Ігуменскі тракт.

Храм Святога Духа

Прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшыя прадпрыемствы Гатава:

  • РУП «Другчармет»
  • ААТ «Мінскае вытворчае скураное аб'яднанне»
  • КУП «ЖКГ Мінскага раёна»

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Прыходы 1-га Мінскага раённага благачынія/Дыпломная праца па гісторыі РПЦ, Вячаслаў Шафарэнка
  3. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 733. — Арк. 17.
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  6. Сага пра салаўя
  7. Інавацыйныя тэхналогіі РУП "ДРУГЧАРМЕТ"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]