Гатун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гатун
ісп.: Lago Gatún
Gatun Lake.jpg
Размяшчэнне Панама, Калон (правінцыя)/Заходняя Панама
Вышыня над узроўнем мора 26 м
Плошча 425 км²
Commons-logo.svg Гатун на Вікісховішчы

Гатун (ісп.: Lago Gatún) — вадасховішча ў Панаме на Панамскім перашыйку. Было ўтворана ў 1907—1913 гг. пры будаўніцтве Панамскага канала, які праходзіць праз вадаём. Плошча вадасховішча складае каля 425 км², вышыня воднай паверхні над узроўнем мора — 26 м, агульны аб'ём вады — каля 5,2 км³. З 81,7 км даўжыні канала 32,6 км праходзяць па Гатуне.

Смітсаніянскі інстытут трапічных даследванняў, востраў Бара-Каларада

Вадасховішча з'явілся пасля пабудовы Гатунскай дамбы на расшыранай і паглыбленай рацэ Чагрэс за 10 км вышэй яе вусця. У гэтым месцы высокія ўзгоркі, што абступаюць лясістую даліну ракі з абодвух бакоў, сыходзяцца на адлегласць усяго двух кіламетраў. Гэта стварыла ідэальныя ўмовы для будаўніцтва вадасховішча. На момант свайго ўзнікнення возера Гатун было найбуйнейшым штучным вадаёмам у свеце (а дамба Гатун — найбуйнейшай дамбай). У ходзе запаўнення вадасховішча ўзнік шэраг астравоў, найбуйнейшым з якіх стаў Бара-Каларада, на якім цяпер знаходзіцца Смітсаніянскі інстытут трапічных даследаванняў.

Пры запаўненні чашы загінулі каштоўныя махагоніевыя лясы. І праз стагоддзе стаяць у вадзе камлі чырвоных дрэваў, а іх карчакі нясуць пагрозу тым невялікім суднам, што не прытрымліваюцца фарватара.

Возера Гатун з'яўляецца важным звяном у ланцугу змены ўзроўню вады на Панамскім канале. Паміж ім і Лімонскай бухтай Атлантычнага акіяна размешчаны трохкамерны шлюз, у бок Ціхага акіяна канал працягваецца ад возера Гатун на тым жа ўзроўні амаль да самага ўзбярэжжа, дзе знаходзяцца шлюзы. Па возеры вялікія судны, што праходзяць канал, плывуць строга размечаным і пазначаным на вадзе маршрутам, які адпавядае найбольшым глыбіням. Узровень вады ў возеры вызначае максімальнае ўляганне судоў, якія праходзяць праз канал (11,59 метры летам 2016 года).[1]

Зноскі