Перайсці да зместу

Гафса (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Гафса
قفصة
34°25′00″ пн. ш. 8°47′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Туніс
Вілает Гафса
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 297 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 84 677 чалавек (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 76
Паштовы індэкс 2100
commune-gafsa.gov.tn
Паказаць/схаваць карты


Гафса (Туніс)
Гафса
Гафса


Мапа

Га́фса (араб. قفصة‎) — горад у цэнтральнай частцы Туніса, адміністрацыйны цэнтр вілаета Гафса. Насельніцтва 81,9 тыс. чал. (2006). Вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя. Міжнародны аэрапорт.

Адзін з найстаражытных гарадоў Туніса. Берберская крэпасць, вядомая пад рымскай назвай Капса (лац.: Capsa), спалена рымлянамі ў 106 да н.э.). Квітнеючы рымскі горад пры Траяне, візантыйская калонія пры імператары Юстыніяне I. У 668 н.э. захоплены арабамі.

Мінарэт у г. Гафса

Аазіс Капса быў адным з апошнім прыстанкаў для рэштак хрысціянскага раманамоўнага насельніцтва пасля пачатку арабскіх заваяванняў. Паводле сведчанняў арабскага падарожніка і гістарыёграфа Ал-Ідрысі, насельніцтва Капсы ў XII стагоддзі было пераважна раманамоўным.

Захаваліся помнікі рымскага (вадаёмы з мазаікай) і сярэднявечнага (крэпасць, Вялікая мячэць) перыядаў.

Гафса — буйны гандлёва-рамесны цэнтр. Саматужная вытворчасць шарсцяных, гарбарных (у т.л. абутку) вырабаў, дыванаў. У раёне Гафсы — распрацоўка радовішчаў фасфарытаў.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]