Гацье V дэ Брыен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гацье V дэ Брыен
фр.: Gautier V de Brienne
Сцяг граф дэ Брыен
9 жніўня 1296 — 15 сакавіка 1311
Папярэднік Гуга дэ Брыен
Пераемнік Гацье VI дэ Брыен
граф Лечэ
9 жніўня 1296 — 15 сакавіка 1311
(пад імем Гацье II)
Папярэднік Гуга дэ Брыен
Пераемнік Гацье VI дэ Брыен
6-ы герцаг Афінскі
5 кастрычніка 1308 — 15 сакавіка 1311
(пад імем Гацье I)
Папярэднік Гі II дэ Ла Рош
Пераемнік Ражэ Дэслор

Нараджэнне каля 1278[1] ці каля 1275[2]
Смерць 15 сакавіка 1311
рака Кефіс
Месца пахавання Лечэ, царква Санта Крочэ
Род House of Brienne[d][2]
Бацька Hugh, Count of Brienne[d][2][3]
Маці Isabella de la Roche[d][2][3]
Жонка Joanna of Châtillon[d][2][4]
Дзеці Walter VI, Count of Brienne[d] і Isabella, Countess of Brienne[d][2]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць феадал, кіраўнік
Бітвы

Гацье V дэ Брыен (фр.: Gautier V de Brienne; каля 1278 — 15 сакавіка 1311, рака Кефіс) — граф дэ Брыен (Гацье V) і дзі Лечэ (пад імем Гацье II) з 1296 года, герцаг Афінскі (пад імем Гацье I) з 1308 года, сын Гуга, графа дэ Брыен, і Ізабелы дэ Ла Рош, дочкі Гі I дэ Ла Рош, герцага Афінскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Гацье з’явіўся ў крыніцах у 1287 годзе, калі бацька, які патрапіў у палон да сіцылійцаў, быў вымушаны пакінуць яго закладнікам у замку Агоста ў Сіцыліі, пакуль бацька не заплаціў выкуп за вызваленне.

Пасля гібелі бацькі ў 1296 годзе Гацье атрымаў у спадчыну яго ўладанні як у Францыі (графства Брыен у Шампані), так і ў Неапалітанскім каралеўстве — графства Лечэ і Канверсана. Таксама Гацье атрымаў у спадчыну прэтэнзіі бацькі на Кіпрскае каралеўства. Жыў ён пры неапалітанскім двары. Як і яго бацька Гацье прыняў удзел у вайне Неапалітанцаў супраць Сіцылійскага каралеўства, аднак у 1300 годзе патрапіў у палон, дзе прабыў да падпісання Кальтабелоцкага дагавора ў 1302 годзе.

5 кастрычніка 1308 года памёр стрыечны брат Гацье, Гі II дэ Ла Рош, герцаг Афінскі, які не пакінуў прамых спадчыннікаў. Герцагства ў выніку атрымаў у спадчыну Гацье, паколькі яго маці паходзіла з роду герцагаў Афінскіх. Ён адправіўся ў свае новыя ўладанні, аднак там ён апынуўся ў вельмі складаным становішчы. Яго герцагства было заціснута паміж уладаннямі дэспата Эпіра Іаана II і імператара Візантыі Андроніка II Палеалога. Для таго, каб супрацьстаяць суседзям, Гацье ў 1310 годзе наняў альмагавараў — армію наймітаў, вядомую ў гісторыі пад назвай Каталонская кампанія.

З дапамогай альмагавараў Гацье ўдалося выцесніць візантыйцаў і эпірцаў. Аднак пасля таго, як ён паспрабаваў выслаць наймітаў з герцагства, не аплаціўшы іх даўгі, яны паўсталі супраць яго. Для барацьбы супраць каталонцаў Гацье наняў вялікую армію, аднак у бітве, якая адбылася 15 сакавіка 1311 года на рацэ Кефіс у Беотыі, армія Гацье была разбіта, а сам ён забіты. Новым герцагам Афінскім каталонцы прызначылі аднаго з выжылых рыцараў — Ражэ Дэслора, а герцагства больш чым на 70 гадоў апынулася ва ўлады каталонцаў. У іншых уладаннях спадчыннікам Гацье V стаў яго сын Гацье VI, які пазней беспаспяхова спрабаваў вярнуць Афінскае герцагства.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: з да кастрычніка 1305 года Жанна дэ Шацільён (пам. 16 студзеня 1354), дачка Гашэ V дэ Шацільён, графа дэ Парсеан. Дзеці:

  • Гацье VI (1302 — 19 верасня 1356), граф дзі Лечэ і дэ Брыен з 1311, тытулярны герцаг Афінскі з 1311, канетабль Францыі з 1356
  • Ізабела (пам. 1360), графіня ди Лечэ і дэ Брыен, дама дэ Рамеру; муж: са студзеня 1321 Гацье III (5 чэрвеня 1302—1345), сеньёр д’Ангіен

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  2. а б в г д е ё WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 11 ліпеня 2019.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]