Гашпар Кортэ-Рэал
| Гашпар Кортэ-Рэал | |
|---|---|
| парт.: Gaspar Corte-Real | |
| Выява на помніку Адкрыццяў у Лісабоне | |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, каралеўскі дваранін, мараплавец |
| Дата нараджэння | каля 1450 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1501 |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Жуан Ваш Кортэ-Рэал |
Гашпар Кортэ-Рэал (парт.: Gaspar Corte-Real; каля 1450 — магчыма 1501 гг.) — партугальскі мараплавец. Адзін з першых еўрапейскіх даследчыкаў Паўночнай Амерыкі.
Быў трэцім малодшым сынам Жуана Ваш Кортэ-Рэала, губернатара вострава Тэрсейра. Выконваў абавязкі губернатара ў 1488 г. і 1497 г.
У 1500 г. атрымаў ад Мануэла I дазвол на экспедыцыю ў паўночна-заходнюю Атлантыку, якая цікавала партугальскага караля ў сувязі з адкрыццямі Джона Кабата. У экспедыцыі на трох суднах прымалі ўдзел Мігел Кортэ-Рэал, яго старэйшы брат, а таксама вядомыя жыхары Тэрсейры. Вынікам вандроўкі 1500 — 1501 гг. стала адкрыццё паўднёвай часткі Грэнландыі, на якую партугальцы не высадзіліся з-за айсбергаў. Былі даследаваны лясістыя берагі сучаснай Канады, па меркаванню даследчыкаў Ньюфаўндленд і Лабрадор. Пры гэтым у палон было захоплена 57 тубыльцаў. Падчас экспедыцыі караблі разышліся, і ў Партугалію вярнулася толькі 2. Карабель з Гашспарам і Мігелам Кортэ-Рэаламі знік.