Каэтан Ангіяліні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гаэтана Анджаліні)
Каэтан Анджаліні
італ.: Gaetano Angiolini
Дата нараджэння 27 лістапада 1748(1748-11-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1816(1816-11-17)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці архітэктар, рысавальнік, мастак, педагог
Навуковая сфера архітэктура
Месца працы
Навуковае званне прафесар

Каэтан Ангіяліні[4], таксама Анджаліні; італ.: Gaetano Angiolini, 27 лістапада 1748, П’ячэнца, Італія — 17 лістапада 1816, Рым) — архітэктар, педагог, езуіт, жыццё і творчасць якога звязаны з Беларуссю.

Далучэнне да Таварыства Ісуса і навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і шчырых вернікаў. Далучыўся да Таварыства Ісуса ў Італіі (Венецыянская правінцыя) 17 кастрычніка 1765 г. Бацькоўскае выхаванне і асяроддзе спрыяла таму, што чацвёра яго братоў — Антаніна (Алесандра), Джузэпе (Юзаф), Франчэска і Луіджы, таксама сталі езуітамі. У П’ячэнцы набыў гаманітарную адукацыю, а ў Балонні вывучаў філасофію, фізіку і матэматыку. У 1771—1773 гг. выкладаў граматыку у Ферары і Модэне. Пасля скасавання Таварыства Ісуса студыяваў тэалогію ў Вероне. Пасля асвячэнне на ксяндза спалучаў святарскую дзейнасць з вывучэннем мастацтваў, асабліва жывапісу і архітэктуры.

Пераезд у Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Праз некаторы час пасля скасавання Ордэна (1773), у 1783 г. разам з роднымі братамі Юзафам Анджаліні (1747—1814) і Франчэска Анджаліні (1750—1788) прыехаў у Беларусь. Спачатку вывучаў польскую мову і выкладаў казуістыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме, а потым перабраўся ў Віцебск, дзе і пражыў большую частку амаль дваццацігадовага расійскага этапу свайго жыцця. Каэтан Анджаліні быў рэгентам пансіёна (1786—1794), выкладчыкам французскай мовы і архітэктуры (1790—1796) у Віцебскім езуіцкім калегіуме. Пасля года на пасадзе сакратара правінцыяла ў Оршы вяртаецца ў Віцебск, дзе ізноў выкладае архітэктуру. У якасці кіраўніка будаўніцтва (1794—1796 і 1800—1801) спраектаваў і распісаў і аздобіў інтэр’ер мясцовага езуіцкага касцёла.

Вяртанне на Радзіму[правіць | правіць зыходнік]

Па запрашэнні Габрыэля Грубера пераязджае ў Пяцярбург як прапаведнік для сталічных італьянцаў (1801—1803). У 1802 г. быў абраны генеральным асістэнтам і ў наступным годзе быў накіраваны новым генералам Таварыства Ісуса, Г. Груберам, у Італію, каб весці падрыхтоўку да канчатковага аднаўлення Ордэна езуітаў. Разам з аднадумцамі яму ўдалося дамагчыся дазволу на дзейнасць Таварыства ў Неапалітанскім каралеўстве. Памёр у Рыме.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кіраваў працамі па ўзвядзенні мураванага касцёла Святога Іосіфа ў Віцебску і спраектаваў яго галоўны алтар[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004
  • ANGIOLINI, Gaetano.