Гаэтана Д’Агасціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Гаэтана Д’Агасціна
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1982(1982-06-03)[1][2] (41 год) ці 4 чэрвеня 1982(1982-06-04) (41 год)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 183 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Віртус Франкавіла
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1990—1998 Сцяг Італіі Палерма
1998—2000 Сцяг Італіі Рома
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 Сцяг Італіі Рома 1 (0)
2001—2003 Сцяг Італіі Бары 63 (2)
2003—2005 Сцяг Італіі Рома 22 (1)
2005—2006 Сцяг Італіі Месіна 42 (5)
2006—2010 Сцяг Італіі Удзінезэ 114 (12)
2010—2011 Сцяг Італіі Фіярэнціна 20 (5)
2011—2014 Сцяг Італіі Сіена 40 (7)
2013   Сцяг Італіі Пескара 7 (2)
2014 Сцяг Італіі Фідэліс Андрыя 9 (0)
2014—2015 Сцяг Італіі Беневента 17 (1)
2015—2016 Сцяг Італіі Лупа Рома 19 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999 Сцяг Італіі Італія (да 16) 15 (6)
1999—2001 Сцяг Італіі Італія (да 18) 10 (3)
2002—2004 Сцяг Італіі Італія (да 21) 17 (4)
2009 Сцяг Італіі Італія 5 (0)
Трэнерская кар’ера
2016—2017 Сцяг Італіі Анцыа
2017— Сцяг Італіі Віртус Франкавіла
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 верасня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаэтана Д’Агасціна (італ.: Gaetano D’Agostino; нар. 3 чэрвеня 1982, Палерма, Італія) — італьянскі футбаліст, які завяршыў кар’еру. Гуляў на пазіцыі паўабаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Італіі. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Віртус Франкавіла».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Д’Агасціна пачаў займацца футболам у школе «Палерма» з яго роднага горада. Пасля таго, як у адным з сезонаў Гаэтана забіў больш за 100 мячоў, на яго звярнулі ўвагу скаўты сталічнай «Ромы», і ў 16 гадоў ён апынуўся ў яе школе[3]. І пры Здэнеку Земане, і пры Фабіа Капэла ён нярэдка прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам[4]. Дэбютаваў у Серыі А Гаэтана ў 2000 годзе ў матчы з «Брэшыяй». У тым сезоне «Рома» стала чэмпіёнам Італіі і Д’Агасціна, які акрамя матчу з «Брэшыя» больш не гуляў, таксама стаў часткай чэмпіёнскага складу[3]. Аднак замацавацца ў клубе ён усё ж не здолеў, і 50% правоў на гульца былі перададзеныя клубу «Бары», стаўшы часткай пераходу Антоніа Касана.

У «Бары» Д’Агасціна правёў 70 матчаў за 2 сезоны. Клуб у гэты час з’яўляўся серадняком Серыі B. Гаэтана рэгулярна прызываўся ў зборныя Італіі розных узростаў[4]. У складзе італьянскай моладзевай зборнай выйграў чэмпіянат Еўропы 2004.

У 2003 у вярнуўся ў «Рому», нярэдка з’яўляўся на поле ў канцы сезону 2003/04. Аднак замацавацца ў аснове рымлян ў Гаэтана зноў не атрымалася, і ён быў прададзены ў «Месіну», якая вярнулася ў Серыю A. «Шчыра кажучы, думаў, мне ўдасца рэалізаваць сябе ў "Роме", аднак нешта не склалася» — заявіў ён пасля гэтага пераходу[4]. Д’Агасціна добра праявіў сябе ў складзе сіцылійцаў, згуляўшы 42 матча і забіўшы 5 галоў.

Улетку 2006 года правы на гульца выкупіў «Удзінезэ». Гаэтана адразу замацаваўся ў аснове клуба, а пасля прыходу Гёкхана Інлера здолеў стварыць з ім моцную звязку ў паўабароне[4]. Канчаткова талент Д’Агасціна раскрыўся ў сезоне 2008/09, у якім згуляў 36 матчаў і паказаў незвычайна высокую для сябе выніковасць, забіўшы 11 мячоў[3]. Ва «Удзінезэ» выконваў ролю плэймейкера і з’яўляўся штатным выканаўцам штрафных удараў[4]. У сезоне 2007/08 стаў лідарам Серыі A па колькасці галявых перадач[4].

У снежні 2008 года Д’Агасціна мог апынуцца ў казанскім «Рубіне»[5], а ўлетку 2009 быў блізкі да пераходу ў «Ювентус» або «Рэал»[6], але абодва клуба палічылі суму, запрошаную «Удзінезэ» за гульца занадта вялікай і набылі іншых футбалістаў, «Ювентус» падпісаў бразільца Феліпі Мелу, а «Рэал» — Хабі Алонса[3]. Пазней Д'Агасціна заявіў, што не шкадуе аб неадбыўшыхся пераходах: «Я ніколькі не шкадую, што застаўся ва "Удзінезэ". Тут мой дом, дзе я адчуваю сябе добра, я чысты перад сваім сумленнем»[7].

7 чэрвеня 2010 года Д’Агасціна ўсё ж пакінуў «Удзінезэ», перайшоўшы ў «Фіярэнціну», якая выкупіла палову правоў на футбаліста[8]. У сваім апошнім сезоне у складзе клуба з Удзінэ ён правёў 20 матчаў і забіў адзін гол.

З 2011 года выступаў за «Сіену», пакуль тая не збанкрутавалася і спыніла існаванне ўлетку 2014 года. Пасля стаў гуляць ў клубах ніжэйшых дывізіёнаў Італіі. У 2016 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і перайшоў на трэнерскую працу.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе Д'Агасціна стаў чэмпіёнам Еўропы у складзе моладзевай зборнай Італіі.

18 лістапада 2008 года Марчэла Ліпі выклікаў Д’Агасціна ў першую зборную на матч з камандай Грэцыі, аднак гулец на полі не з’явіўся. Дэбютаваў у складзе «скуадры адзуры» 6 чэрвеня 2009 года ў таварыскім матчы са зборнай Паўночнай Ірландыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Рома»

Моладзевая зборная Італіі

Зноскі

  1. Gaetano D'Agostino // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. GAETANO D'AGOSTINO // Argentine Soccer Database
  3. а б в г The Explosion of Gaetano D’Agostino (англ.)(недаступная спасылка). The Offside (22 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  4. а б в г д е Денис Орлов. Вперед, Даго!. Sports.ru (7 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  5. «Рубин» замахнулся на Гаэтано Д'Агостино. Росбалт (25 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  6. Гаэтано Д’Агостино: «Все игроки мечтают выступать за «Реал». Sports.ru (10 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  7. Д’Агостино: «Не жалею, что остался в «Удинезе». Евро-футбол (7 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  8. «Фиорентина» объявила о приобретении д’Агостино(недаступная спасылка). Чемпионат.ру (7 июня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2010. Праверана 19 чэрвеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]