Гаўдэмунда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаўдэмунда
Нараджэнне 1260-я
Смерць не раней за 1288 і не пазней за 1291
Бацька Трайдзень
Муж Баляслаў II Мазавецкі
Дзеці Земавіт II[d] і Тройдэн I[d]

Гаўдэмунда, імаверна Гаўдзіманта (літ.: Gaudimantė; 1260-я — 1288/1291), хроснае імя Сафія — дачка князя Трайдзеня, напэўна, сястра князёў Будзікіда і Будзівіда[1].

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Імя з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай даўніны[2]. Адпачатная форма мела выгляд тыпу «Гаўдзіманта».

Першая аснова звязаная з літоўскім gauti «здабываць, атрымліваць», gaudyti «лавіць, здабываць» і ў іменніку несла значэнне здабыцця ваеннай здабычы[3].

Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta «перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча». Тое, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага «думаць, меркаваць») — «займець, здабыць»[4].

Імя Гаўдзіманта адносілася да слою «ваярскіх» імёнаў, якія запанавалі ў раннелітоўскім іменніку разам з абсалютызацыяй ролі ваяроў у структуры грамадства, іх пачалі надаваць асобам як мужчынскага, так і жаночага полу.

Такога ж тыпу «ваярскія» імёны мелі дочкі князя Гедзіміна Айгуста (адпаведнае мужчынскае імя значыла «звыклы да (ваенных) паходаў») і князя Кейстута Рымгайля (імя Рымгайла значыла «трывалы і моцны»).

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

З 1279 года ў шлюбе з плоцкім князем Баляславам Земавітавічам.

Апошні раз Гаўдэмунда згадваецца пад 1288 годам, а ў 1291 годзе Баляслаў ажаніўся з Кунегундай, дачкой Пржэмысла Отакара II.

Гаўдзіманта мела двух сыноў — Земавіта і Тройдэна, імёны якіх паўтараюць імёны дзядоў — мазавецкага Земавіта І (з боку бацькі Баляслава) і літоўскага Трайдзеня (з боку маці Гаўдзіманты).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Puzyna 1935.
  2. T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11—13.
  3. Daiva Sinkevičiūtė. Baltų dvikamienių asmenvardžių kamienas gud- : ryšiai su gaud- ir kai kurie jo variantai // Baltistica XLVI (2) 2011 299—310. С. 303.
  4. Lit. zweistämmige Personennamen mit mant- und mantà «bewegliche Habe» // Pranas Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 758—763.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Monumenta Poloniae Historica [MPH]. T. 3. — Lwów, 1877. — P. 474;
  • Powierski J. Polityczne tło małżeństwa Bolesława II mazowieckiego z córką Trojdena litewskiego Gaudemundą Zofią // Europa środkowa i wschodnia w polityce Piastów. Toruń. —1997. — S. 63—82;
  • Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. t.10. 1935. — S. 1—43;
  • Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345, Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press, № 7-8. 1994. ISBN 9780521450119;