Гаўптшарфюрар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Густав Шрайбер,
гаўптшарфюрар Вафен-СС

Гаўптшарфюрар (ням.: Hauptscharführer — галоўны шарфюрар) — званне ў войсках СС, якое існавала з 1934 па 1945 гады. Адпавядала званню оберфельдфебель у вермахце і было самым высокім унтэр-афіцэрскім званнем ў арганізацыі СС, за выключэннем войскаў СС, дзе існавала адмысловае званне штурмшарфюрар. Званне гаўптшарфюрар стала званнем ў СС пасля рэарганізацыі СС, якая рушыла за Ноччу доўгіх нажоў. Упершыню гэтае званне было прысвоена ў чэрвені 1934, калі яно змяніла старое званне обертрупфюрар, якое ўжывалася ў СА.

Знакі адрознення гаўптшарфюрара Вафен-СС

У СС званне гаўптшарфюрар прысвойвалася звычайна выконваючаму абавязкі старшыні ў роце СС, камандзіра трэцяга (часам і другога) узвода ў роце, або было званнем, якое выкарыстоўваліся для асабістага складу унтэр-афіцэрскага рангу, які служыў у штабах СС або службах бяспекі (такіх як гестапа і СД).

Званне гаўптшарфюрар таксама часта выкарыстоўвалася для персаналу канцэнтрацыйных лагераў і асабістага складу айнзацгруп. Гаўптшарфюрар СС быў старэйшы, чым обершарфюрар СС і малодшы, чым штурмшарфюрар СС, за выключэннем Агульных СС, дзе гаўптшарфюрар было малодшым званнем, якое ішло адразу пасля унтэрштурмфюрар СС.

У войсках СС гаўптшарфюрар было другім па старшынстве пасля штурмшарфюрар званнем унтэр-афіцэраў. Існавала таксама пасада штабсшарфюрар, якая адпавядала па сваім крузе абавязкаў пасадзе ротнага або батальённага старшыні Савецкай арміі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Малодшае званне
Обершарфюрар
Званні СС
Гаўптшарфюрар
(CC-Штандартэноберюнкер)
Старэйшае званне
Унтэрштурмфюрар (Агульныя СС)
Штурмшарфюрар (Войскі СС)