Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін
| Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Гавриил Иванович Головкин | |||||||
| Партрэт канцлера Галоўкіна, І. Нікіцін, 1720-я гады | |||||||
|
|||||||
| Манарх | Пётр I, Кацярына I, Пётр II, Ганна Іаанаўна | ||||||
| Пераемнік | граф Андрэй Іванавіч Остэрман | ||||||
|
|||||||
| Манарх | Пётр I | ||||||
| Папярэднік | Пётр Паўлавіч Шафіраў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1660 |
||||||
| Смерць |
25 ліпеня 1735 |
||||||
| Род | Галоўкіны[d] | ||||||
| Бацька | Ivan Semyonovich Golovkin[d] | ||||||
| Маці | Q126060810? | ||||||
| Жонка | Domna Divova[d] | ||||||
| Дзеці | Міхаіл Іванавіч Галоўкін[d][1], Ганна Гаўрылаўна Бястужава-Руміна[d], Аляксандр Гаўрылавіч Галоўкін[d][2], Natalya Golovkina[d], Anastasiya Golovkina[d] і Ivan Golovkin[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, дыпламат | ||||||
| Цывільны чын | Дзяржаўны канцлер | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін (руск.: Гаврии́л Ива́нович Голо́вкин; 1660—1734) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф, першы ў Расіі дзяржаўны канцлер, сваяк царыцы Наталлі Кірылаўны; з 1677 года быў пры царэвічы Пятры Аляксеевічу спачатку стольнікам, а пасля вярхоўным пасцельнічым.
Пры царэўне Сафіі выявіў асаблівую прыхільнасць Пятру і з тых часоў карыстаўся поўным яго даверам.
Суправаджаў цара ў першым падарожжы яго ў чужыя краі і разам з ім працаваў на верфях у Сардаме. У 1709 на Палтаўскім полі цар зрабіў Галоўкіна, які ўжо з 1706 стаяў на чале пасольскага прыказа, дзяржаўным канцлерам. У гэтым званні, якое ён захаваў да самой смерці, Галоўкін прымаў найбліжэйшы ўдзел у зносінах з замежнымі дзяржавамі і суправаджал цара ў яго падарожжах і паходах, паміж іншым і ў Пруцкім.
Пасля ўтварэння калегій (1717) Галоўкін быў прызначаны прэзідэнтам калегіі замежных спраў. Пры Кацярыне I Галоўкін быў членам Вярхоўнага тайнага савета. Імператрыца перадала яму на захаванне сваё духоўнае завяшчанне, якім прызначыла пераемнікам пасаду Пятра II, а яго - адным з апякуноў малалетняга імператара. Пасля смерці Пятра II Галоўкін (1730) спаліў гэты дзяржаўны акт, якім на выпадак бяздзетнай смерці юнага імператара пасад пакідаўся далейшым нашчадкам Пятра I, і выказаўся на карысць Анны Іаанаўны. Асабісты вораг князёў Далгарукіх, Галоўкін быў адным з галоўных чыннікаў няўдачы задумак вярхоўнікаў.
Пры Ганне Іванаўне быў членам кабінета. Граф Рымскай імперыі з 1707 года, Галоўкін у 1710 г. атрымаў расійскую графскую годнасць.
Выбітны царадворац, які здолеў захаваць сваё значэнне пры чатырох царставаннях, Галоўкін валодаў Каменным востравам у Пецярбургу, шматлікімі будынкамі і маёнткамі, але быў надзвычай скупы.
Зноскі
- ↑ Головкин, Гавриил Иванович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. IX. — С. 72.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1019726725 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 5 лістапада 2026.
- Нарадзіліся ў 1660 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 1735 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Асобы
- Дыпламаты Расійскай імперыі
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Сенатары Расійскай імперыі
- Канцлеры Расійскай імперыі
- Паплечнікі Пятра I
- Члены Вярхоўнага тайнага савета

