Гаўрыіл Апанасавіч Федасенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаўрыіл Апанасавіч Федасенка
Дата нараджэння 5 снежня 1936(1936-12-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1999(1999-09-17) (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Гаўрыіл Апанасавіч Федасенка (5 снежня 1936, с. Картушына, Старадубскі раён, Бранская вобласць — 17 верасня 1999, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працаваў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, у Мінскпраекце, з 1977 года — архітэктарам Маскоўскага раёна Мінска, з 1987 года — у органах Дзяржпрыёмкі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Член КПСС з 1982 года. Пражываў у г. Мінск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выставачны павільён «МінскЭкспа»
Танк-помнік вызваліцелям горада

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараён № 2 жылога раёна «Фарты», штучнае возера з пляжам на р. Ласасянка, танк-помнік вызваліцелям горада (19671970) у Гродне, Беларускі інстытут фізкультуры, выставачны комплекс «Мінск-ЭКСПА» Гандлёва-прамысловай палаты БССР у Мінску (19831988).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]