Гаўрыіл Васілевіч Бараноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаўрыіл Васілевіч Бараноўскі
Род дзейнасці архітэктар, інжынер, мастацтвазнавец
Дата нараджэння 25 сакавіка (6 красавіка) 1860
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1920(1920-06-28) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Wasili Baranowski[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Святой Ганны 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаўрыіл Васілевіч Бараноўскі (25 сакавіка [6 красавіка] 1860, Адэса — 1920, Келамакі) — рускі архітэктар, грамадзянскі інжынер, мастацтвазнаўца і выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гаўрыіл Васілевіч Бараноўскі нарадзіўся 25 сакавіка (6 красавіка) 1860 года ў Адэсе ў сям’і калежскага сакратара Васіля Іванавіча Бараноўскага. Вучыўся ў рэальным вучылішчы ў Адэсе, пасля заканчэння якога ў 1880 годзе паступіў вольнаслухачом на архітэктурнае аддзяленне Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў. Быў адлічаны па палітычных матывах і працягнуў адукацыю ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1885 годзе з Сярэбраным медалём і чынам калежскага сакратара.

Г. В. Бараноўскі пачаў сваю архітэктурную дзейнасць у 1883—1885 гадах пад кіраўніцтвам П. Ю. Сюзора. Першы самастойны праект — Галоўная дварцовая канцылярыя. З 1888 — галоўны архітэктар Балтыйскага завода.

Выкладаў у Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у 1897—1905 гг.

Быў членам праўлення Таварыства грамадзянскіх інжынераў, членам Савета па горнапрамысловых справах пры Міністэрстве земляробства і дзярж. маёмасцяў (з 1904), служыў у Тэхнічна-будаўнічым камітэце (ВСК МУС) (з 1885 г. — тэхнік, з 1902 г. — звышштатны член ТСК МУС, з 1907 г. — штатны член ТСК МУС). З 1907 года — сапраўдны стацкі саветнік.

Пасля рэвалюцый 1917 года Бараноўскі прадаў у снежні 1917 года сваю арыгінальную вілу «Арфа» у Келамакі, пабудаваную ім у 1907 годзе. Але застаўся жыць у Келамякі на іншым участку з домам. Г. В. Бараноўскі памёр у Келамякі на сваёй дачы ад «паралічу сэрца» ў 1920 годзе і быў пахаваны на мясцовых могілках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1