Гаўрыіл Васільевіч Ксенафонтаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гаўрыіл Васільевіч Ксенафонтаў
руск.: Гавриил Васильевич Ксенофонтов
Ксенофонтов Гавриил Васильевич.jpeg
Род дзейнасці: гісторык, палітык
Дата нараджэння: 4 (16) студзеня 1888(1888-01-16)
Месца нараджэння: Ціыт Арыі, 4-й Мальжагарскі наслег, Заходне-Кангаласкі ўлус, Якуцкая вобласць
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя > Сцяг СССР СССР
Дата смерці: 28 жніўня 1938(1938-08-28) (50 гадоў)
Месца смерці: Расстрэльны палігон «Камунарка»
Месца пахавання:
Альма-матар:
Сайт: gvksenofontov.com
Гаўрыіл Васільевіч Ксенафонтаў на Вікісховішчы

Гаўрыіл Васільевіч Ксенафонтаў (04 (16) студзеня 188828 жніўня 1938) — даследчык гісторыі, этнаграфіі і фальклору якутаў, а таксама эвенкаў і бурат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 (16) студзеня 1888 года ва ўрочышчы Ціыт Арыі 4-га Мальжагарскага наслега Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуціі. Сын кіраўніка факторыі. У 1907 годзе скончыў Якуцкае рэальнае вучылішча. Адукацыю атрымаў на юрыдычным факультэце Томскага ўніверсітэта, які скончыў у 1912 годзе. C 1913 па 1917 год працаваў прысяжным павераным у Якуцку. Абраны дэпутатам Устаноўчага сходу ад Якуцкай выбарчай акругі па спісе № 1 (якуцкі працоўны саюз федэралістаў). Чалец абласнога Камітэта грамадскай бяспекі, абласной земскай управы.

1920—1923 гг. — супрацоўнік Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, першыя часы яго працай кіраваў Б. Э. Петры. Збіраючы матэрыялы для сваіх даследаванняў, ён распачаў шэраг экспедыцый:

Сабраны ў экспедыцыях матэрыял паслужыў грунтам для шэрага прац па фальклоры, этнаграфіі і гісторыі. Асноўнай ідэяй Ксенафонтава было перакананне ў тым, што народная памяць у выглядзе вусных паданняў захоўвае звесткі пра рэальныя гістарычныя падзеі і, такім чынам, можна спрабаваць аднавіць гэту гісторыю шляхам стараннага супастаўляльнага аналізу запісаў вусных паданняў. Часткова гэта даводзіцца тым, што параўнальна нядаўнія паданні знаходзяць сваё пацверджанне ў расійскіх пісьмовых крыніцах.

З 1928 года жыл у Іркуцку. У 1930-я гады працаваў навуковым супрацоўнікам НДІ мовы і культуры пры СНК Якуцкай АССР. Даследнік падрыхтаваў дзве вялікія працы: «Эллэйада» і «Ураангхай-сахалар». «Эллэйада» — складанка вусных паданняў, прысвечаных легендарнаму першапродку і культурнаму герою якутаў Эллэю. Яе рукапіс быў выяўлены ў 1965 годзе П. Е. Яфрэмавым у архівах выдавецтва антырэлігійнай літаратуры і выдадзены ў 1977 годзе[1]. «Ураангхай-сахалар. Нарысы па старажытнай гісторыі якутаў» былі выдадзены ў 1937 годзе. У 1937 пераехаў у г. Дзмітраў, дзе сканчаў 2-і тым «Ураангхай-сахалар».

22 красавіка 1938 г. яго арыштавалі ў Маскве па «якуцкай справе» разам з П. А. Аюнскім. 28 жніўня 1938 года ВК ВС СССР прысуджаны да вышэйшай меры пакарання за шпіянаж і ў той жа дзень расстраляны. Месца пахавання — палігон НКУС «Камунарка». Рэабілітаваны ВК ВС СССР 22 жніўня 1957 г.

Апублікаваныя працы Г. В. Ксенафонтава[правіць | правіць зыходнік]

  • Пролог к богатырским былинам якутов: олонхо [из былины «Эрэйдээх Буруйдаах Эр соҕотох» / пер. с якут. Г. В. Ксенофонтова] // Сибирские огни. — 1927. — № 2. — С. 64—67.
  • Кочевой быт и религия: по якутским, тунгусским и бурятским материалам: основ. тез. // Бурятоведение. — 1928. — № 1—2. (5—6). — С. 1—11.
  • Новые исследования по истории якутского народа// газ. Автономная Якутия. 1927. — № 135, 136
  • Изображения на скалах реки Лены в пределах Якутского округа // Бурятоведение. 1927. — № 3/4. — С. 64—70;
  • Легенды и рассказы о шаманах у якутов, бурят и тунгусов: (Материалы о мифологии урало-алтайских племен в Северной Азии). — Иркутск, 1928 (переиздано: М., 1930);
  • Хрестес, шаманизм и христианство: (Факты и выводы). — Иркутск, 1929;
  • Культ сумасшествия в урало-алтайском шаманизме: (К вопросу об умирающем и воскресающем боге). — Иркутск, 1929;
  • Пастушеский быт и мифологические воззрения народов классического Востока. — Иркутск, 1929;
  • Расшифровка двух памятников орхонской письменности из западного Прибайкалья М. Рэзэненом // Язык и мышление. Т. 1. — Л., 1933. — С. 170—173;
  • Ураангхай-сахалар: Очерки по древней истории якутов. Т. 1. — Иркутск: Вост.-Сиб. обл. кн. изд-во, 1937. — Т. 1. — 576 с.; 2-е изд.: [в 2-х кн./ вступ.ст. В. Н. Иванова] — Якутск: Нац. изд-во Респ. Саха (Якутия), 1992. — 416 с.;
  • Эллэйада: Материалы по мифологии и легендарной истории якутов.- М.: Наука, 1977. — 348 с. (АН СССР. Сиб. отд-ние Якут. фил. Ин-т языка, лит. и истории); 2-е изд: [сост., ред, В. М. Никифоров] — Якутск : Бичик, 2004. — 352 с.;
  • Шаманизм: Избранные труды (публ. 1928—1929 гг.). — М.: «Север-Юг», 1992. — 318 c.;
  • А. С. Пушкин «Алтан Аттааҕын» символларын туһунан (1937)// «Чувства добрые я лирой побуждал» (сб. статей)/ Сост. В. Н. Павлова; Нац. б-ка РС(Я). — Якутск: Сахаполиграфиздат, 1999;
  • Письмена древне-тюркского населения Прибайкалья (из рукописных материалов Ксенофонтова Г. В.) // Илин. — 2005. — № 5. — С. 55—66;

Працы пра Ксенафонтава[правіць | правіць зыходнік]

  • Хороших П. О докладе Г. В. Ксенофонтова «Завоевание якутами территории Якутской области и отражение этого в богатырском эпосе и в изображениях на скалах по р. Лене» // Власть труда. 1922. № 69—708;
  • О работе этнографа Г. В. Ксенофонтова // Ксенофонтов Г. В. Ураангхай-сахалар: Очерки по древней истории якутов. — Т. 1. — Иркутск, 1937. — С. 3—11;
  • Горький и Сибирь. — Новосибирск, 1961. — С. 262, 263, 276, 277;
  • Эргис Г. У. Итоги и задачи изучения якутского фольклора // Основные проблемы изучения поэтического творчества народов Сибири и Дальнего Востока. — Улан-Удэ, 1961. — С. 53—56;
  • Г. В. Ксенофонтов — якутский ученый-этнограф // Календарь знаменательных и памятных дат Якутской АССР на 1963 год. — Якутск, 1963. — С. 8-10;
  • Советские историки-якутоведы, 1973. — С. 30—40;
  • Эргис Г. У. О научной деятельности и рукописном архиве Г. В. Ксенофонтова // Очерки истории русской этнографии, фольклористики и антропологии. — 1978. — Вып. 8. — С. 122—141;
  • Николаев И., Ушницкий И. Центральное дело: Хроника сталинских репрессий в Якутии. — Якутск, 1990. — С. 78—81; — РВост. № 4. — С. 125;
  • Иванов В. Н. «Ураангхай-сахалар» Г. В. Ксенофонтова // Ксенофонтов Г. В. Ураангхай-сахалар: Очерки по древней истории якутов. — Т. 1, кн. 1. — Якутск, 1992. — С. 5—10;
  • Дьячкова А. Н. Г. В. Ксенофонтов: ученый и общественно-политический деятель. — Якутск, 2000;
  • Романова Е. Н. Г. В. Ксенофонтов: миф о странствующем герое// Репрессированные этнографы. — Вып.2. — М., 2003;
  • Г. В. Ксенофонтов: возвращение к себе. Сборник научных статей. — М., 1998;
  • Гавриил Васильевич Ксенофонтов: фотографии, документы. — Якутск, 2009.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]