Гаўрыіл Мікалаевіч Траяпольскі
Гаўрыіл Мікалаевіч Траяпольскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Т. Лирваг[1] |
Дата нараджэння | 16 (29) лістапада 1905[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1995[3][4] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, пісьменнік, журналіст, дзіцячы пісьменнік, празаік, драматург, навэліст |
Жанр | аповесць[d], апавяданне, нарыс, п’еса, сатыра і публіцыстыка |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Гаўрыіл Мікалаевіч Траяпо́льскі[5] (руск.: Гавриил Николаевич Троепольский; 16 (29) лістапада 1905[2], Барысаглебскі павет[d], Тамбоўская губерня — 30 чэрвеня 1995[3][4], Варонеж) — рускі савецкі пісьменнік, публіцыст, драматург і сцэнарыст. Заслужаны работнік культуры РСФСР (1985). Аўтар аповесці «Белы Бім Чорнае вуха», па якой быў зняты аднайменны мастацкі фільм.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 (29) лістапада 1905 года ў сяле Наваспаскае Барысаглебскага павета Тамбоўскай губерні (цяпер — сяло Наваспасаўка ў Грыбанаўскім раёне Варонежскай вобласці Расіі) у сям’і святара.
У 1923 годзе скончыў школу ў Новахапёрску і паступіў у сельскагаспадарчае вучылішча ў вёсцы Алёшкі Барысаглебскага павета[6]. Вучылішча скончыў у 1924 годзе, працаваў настаўнікам, у 1931—1954 гадах — аграномам у калгасе[7] (на Алёшкаўскі апорным пункце Варонежскай абласной доследнай станцыі[6]). З 1937 па 1954 год загадваў дзяржаўным сортвыпрабавальным участкам па збожжавых культурах у горадзе Астрагожск, займаўся селекцыяй проса[7]. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі Варонежскай вобласці і выконваў заданні савецкай разведкі[6]. У 1959 годзе пераехаў у Варонеж, дзе пражыў да канца жыцця[7].
Памёр 30 чэрвеня 1995 года, пахаваны ў Варонежы на Алеі Славы мемарыяльных Камінтэрнаўскіх могілак[7][6].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першае апавяданне Г. М. Трояпольскага «Дзядуля», падпісана псеўданімам «Т. Лирваг», было надрукавана ў альманаху «Литературный Воронеж» у 1938 (1937[5][6]) годзе[7]. У творчасці пісьменніка адлюстраваны тэмы сельскай гаспадаркі, процістаяння злу ў розных яго праявах, спачування і жорсткасці ў паўсядзённым жыцці, абароны ўсяго жывога.
Аўтар цыкла сатырычных апавяданняў «З запісак агранома» (1953; кінасцэнарый «Зямля і людзі, пастаноўка 1956 года)», аповесцей «Кандыдат навук» (1958), «У чароце» (1963), рамана «Чарназём» (1958—1961), п’еса «Пастаяльцы» (1971), публіцыстычны нарыс «Аб рэках, глебах і іншым» (1963) і іншых твораў. Аповесць «Белы Бім Чорнае вуха» была напісана ў 1971 годзе. Па ёй у 1977 годзе рэжысёрам Станіславам Растоцкім быў зняты аднайменны мастацкі фільм (у галоўнай ролі Вячаслаў Ціханаў).
Многія творы Г. М. Трояпольскага перакладзены на мовы народаў СССР і замежныя мовы. На беларускую мову паасобныя творы пераклалі Янка Брыль і Алесь Жук[5].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Дружбы народаў (1981)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1975) — за аповесць «Белы Бім Чорнае вуха»
- Літаратурная прэмія «Банкарэліна» (Італія, 1981)
- Залаты медаль «Фонду Леанарда Да Вінчы» (Фларэнцыя)
- Заслужаны работнік культуры РСФСР (1985)
- Ганаровы грамадзянін Варонежа (1993)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]
У гонар Г. М. Траяпольскага названы вуліцы ў Астрагожску і Варонежы (пасёлак Падгорнае)[7]. Мемарыяльныя дошкі ўстаноўлены на дамах, дзе жыў Г. М. Траяпольскі ў Астрагожску і Варонежы, на будынку былой пачатковай школы вёскі Махроўка Барысаглебскага гарадскога акругі[7]. Імя пісьменніка прысвоена адной з бібліятэк Варонежа[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ К 110-летию со дня рождения Гавриила Николаевича Троепольского Праверана 18 снежня 2024.
- ↑ а б Троепольский Гавриил Николаевич // ПроДетЛит — 2019.
- ↑ а б Gawriil Nikolajewitsch Trojepolski // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б ТРОЕПОЛЬСКИЙ Гавриил Николаевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 515–519. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Троепольский Гавриил Николаевич (16 (29). 11. 1905 — 30.06.1995) // Борисоглебская ЦБС (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж К 110-летию со дня рождения Гавриила Николаевича Троепольского (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Календа Л. В. Траяпо́льскі Гаўрыіл Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 526. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Троепо́льский Гавриил Николаевич // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 236. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Бенькевич Г. А. Троєпо́льський Гаврило Миколайович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 355. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- К 110-летию со дня рождения Гавриила Николаевича Троепольского (руск.) // Сайт навуковай бібліятэкі Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Троепольский Гавриил Николаевич (16 (29). 11. 1905 — 30.06.1995) // Борисоглебская ЦБС (руск.)
- Юрий Подколзин Из агрономов — в писатели: чем в молодости занимался автор «Белого Бима» Гавриил Троепольский // Сетевое издание Интернет ТВ «Губерния» (руск.)
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Тамбоўскай губерні
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Варонежы
- Пахаваныя ў Варонежы
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Расіі
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Драматургі СССР
- Драматургі XX стагоддзя
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Публіцысты СССР
- Ганаровыя грамадзяне Варонежа
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Дзіцячыя пісьменнікі Расіі
- Аграномы СССР
- Педагогі СССР