Гаўсманіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаўсманіт
Формула Mn2+Mn23+O4
Прымесь Fe, Zn, Ba, Ca, Mg
Сінгонія тэтраганальная
Колер карычнева-чорны, шэры
Колер рысы карычневы, чырванавата-буры
Бляск паўметалічны
Празрыстасць празрысты, непразрысты
Цвёрдасць 5.5
Спайнасць дасканалая па {001}
Злом ракавісты
Шчыльнасць 4,84 г/см³

Гаўсмані́т[1] — мінерал падкласа складаных аксідаў, аксід марганцу . Мае 72,03 % марганцу, 27,97 % кіслароду, прымесі жалеза, цынку, барыю, магнію, кальцыю і інш. Упершыню адкрыты і названы ў 1813[2] годзе нямецкім мінералогам, прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта І. Гаўсманам[1] (J. F. L. Hausmann[3]) і ў 1827 годзе названы ў яго гонар Вільгельмам Хайдынгерам[2] (Wilhelm Karl Haidinger).

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае псеўдаактаэдрычныя крышталі, зярністыя або шчыльныя агрэгаты. Колер карычнева-чорны, шэры. Бляск паўметалічны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Крохкі. Немагнітны. Шчыльнасць 4,84 г/см³. Малекулярная маса 228,81[3].

Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Гаўсманіт мае кантактава-метасаматычнае і гідратэрмальнае паходжанне. Уваходзіць у склад марганцавых руд. Сустракаецца разам з радахразітам, піралюзітам, браўнітам, андрадытам, барытам[4].

Радовішчы гаўсманіту маюцца ў Англіі, Аўстраліі, Афрыцы, Бразіліі, Канадзе, ЗША, Намібіі, Казахстане, Расіі, Швецыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]