Гбала
Выгляд
Гба́ла — прыстасаванне для гнуцця дуг, палазоў, абадоў для колаў. Лакальныя назвы баба, бгала. Уяўляла шаблон па форме дугі ці полаза, высечаны ў калодзе або зроблены на сцяне пабудовы (баба). Для гнуцця абадоў выкарыстоўвалі звычайна круглую калоду з жалезным круком, вертыкальна ўкапаную ў зямлю. Падрыхтаваны для гнуцця матэрыял папярэдне распарвалі ў хатніх печах, лазнях ці спецыяльных парнях.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў В. С. Гба́ла // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 148. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.