Гвадалквівір
Выгляд
| Гвадалквівір | |
|---|---|
| ісп. Guadalquivir | |
| Гвадалквівір ля горада Кордава | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 657 км |
| Басейн | 56 978 км² |
| Расход вады | 164,3 м³/с (у Севільі) |
| Вадацёк | |
| Выток | Sierra de Cazorla[d] |
| • Вышыня | 1400 м |
| • Каардынаты | 37°50′21″ пн. ш. 2°58′25″ з. д.HGЯO |
| Вусце | Кадыскі заліў |
| • Каардынаты | 36°47′29″ пн. ш. 6°21′24″ з. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Кадыскі заліў |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
| Басейн ракі Гвадалквівір | |
|
|
|
Гвадалквівір — рака на поўдні Іспаніі.
Даўжыня ракі 560 км, плошча вадазбору 57 тыс. км². Бярэ пачатак на поўначы Андалускіх гор. Па выхадзе з гор на Андалускую нізіну даліна ракі пашыраецца; шырыня рэчышча паміж гарадамі Кордава і Севілья 150—200 м. Ніжэй за Севілью Гвадалквівір працякае па плоскай берагавой нізіне, дзеліцца на рукавы. Перад упадзеннем у Кадыскі заліў Атлантычнага акіяна рака зноў збірае свае воды ў адно рэчышча, затым утварае эстуарый шырынёй да 7 км. Асноўныя прытокі: Малая Гвадыяна, Хеніль (левыя), Гуадалімар, Уэльва (правыя). Жыўленне пераважна дажджавое. Найбольшая воднасць у лютым — сакавіку. Сярэдні расход вады 164 м³/сек.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гвадалквівір