Гваздзік, прыправа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гваздзік

Гваздзік, прыправа - высушаныя нераскрытыя кветкавыя пупышкі (бутоны) трапічнага гваздзіковага дрэва Syzygium aromaticum L. сямейства міртавыя (лац.: Myrtaceae).

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

У кулінарыі гваздзік выкарыстоўваецца галоўным чынам у марынадах (грыбных, фруктова-ягадных, мясных, агароднінных, радзей рыбных), а таксама ўваходзіць у склад разнастайных сумесяў прыпраў, якія выкарыстоўваюцца ў кандытарскай, рыбакансервавай і каўбаснай вытворчасці. Асобна або ў спалучэнні з карыцай гваздзік выкарыстоўваюць у салодкіх стравах - ўзварах, пудынгах, кандытарскіх вырабах, у спалучэнні з чорным перцам - пры гатаванні смажанага або тушанага мяса, бараніны, свіных і мясных тлустых фаршаў, мясных моцных булёнаў, а таксама соусаў, якія падаюцца да мяса хатняй птушкі. Для кандытарскіх і салодкіх страў - дзе варта пазбягаць горычы - выкарыстоўваюць галоўкі (капялюшыкі) гваздзіка, а для мясных страў і марынадаў - хвосцікі.[1]

Зноскі

  1. Похлебкин В. В. Все о прянностях. Виды, свойства, применение. — М.: «Пищевая промышленность», 1975 г. — с.40-41