Гваздзік армерыяпадобны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гваздзік армерыяпадобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dianthus armeria L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20276
NCBI  645197
EOL  587226
IPNI  138074-3
TPL  kew-2763820

Гваздзік армерыяпадобны[3] (Dianthus armeria) — від травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя і двухгадовая расліна з простым або слабаразгалінаваным, зверху апушаным сцяблом вышынёй 20—60 см і кароткім вертыкальным коранем. Лісце валасістае, цёмна-зялёнае, тонкае, да 5 см даўжынёй. Ніжняе лісце прадаўгавата-ланцэтападобнае, сярэдняе і верхняе лінейна-ланцэтападобнае ці лінейнае, сядзячае. Кветкі 8-15 мм у дыяметры, з пяццю пялёсткамі, ружова-пурпуровыя, на кароткіх кветаножках, сабраны на верхавінцы сцябла ў малакветкавае галоўчатае суквецце. Цвіце ў чэрвені — верасні.[4][5] Плод — каробачка.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Від сустракаецца па ўсёй Еўропе, з Партугаліі на поўначы да паўднёвай Шатландыі і паўднёвай Фінляндыі, і з усходу да Украіны і Каўказа.[6][7][4] У Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах на паўночна-ўсходняй мяжы арэалу. Дакладна вядомы ў Брэсцкай (Столінскі раён), Гомельскай (Жыткавіцкі, Лоеўскі і Хойніцкі раёны) і Гродзенскай (горад Гродна) абласцях. Раней прыводзіўся для наваколля Гродна, Ваўкавыска, Шчучына і Лоева[8].

Прымяненне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Шырока вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Літве і Польшчы.[8]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Гваздзіка армерыяпадобная
  4. а б Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2
  5. Flora of NW Europe: Dianthus armeria(недаступная спасылка)
  6. Flora Europaea: Dianthus armeria
  7. Den Virtuella Floran: Dianthus armeria (in Swedish, with maps)
  8. а б Гваздзік армерыяпадобны ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)