Перайсці да зместу

Гваздзік барадаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гваздзік барадаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dianthus barbatus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20277
NCBI  278075
EOL  587229
IPNI  306674-2
TPL  kew-2763865

Гваздзік барадаты[1] (Diánthus barbátus) — від кветкавыхраслін з роду Гваздзік (Dianthus) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Існуюць 2 разнавіднасці:

  • Dianthus barbatus var. barbatus L.
  • Dianthus barbatus var. asiaticus Nakai — з лісцем не больш за 1 см шырынёй.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Двухгадовая травяністая расліна 30—75 см вышынёй. Лісце простае, суцэльнае, зялёнае ці сіне-зялёнае, даўжынёй 4—10 см і шырынёй 1—2 см, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае. Кветкі 2—3 см у дыяметры, складаюцца з пяці свабодных пялёсткаў. Плод — каробачка.

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].

Папулярная садовая расліна. Выведзена мноства сартоў і гібрыдаў з белымі, ружовымі, чырвонымі або фіялетавымі кветкамі.

Кветкі лічацца ядомымі.

Гваздзік барадаты
  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Гвоздика бородатая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)