Гваздоўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гваздоўка — былое ўрочышча ва ўсходняй частцы Магілёва. Згадваецца ў дакументах XVIXVIII стст. Знаходзілася на месцы Нагорскай сотні (працяг Нагорскага пасада), недалёка ад ручая Дзебра і гары Машэкаўка. У сярэдзіне XVI ст. адсюль вазілі лес для будаўніцтва цэркваў у горадзе. У наш час тэрыторыя ўрочышча ўваходзіць у Ленінскі раён горада, абмежавана вуліцамі Боткіна (былая вул. Вялікая Гваздоўка), К. Маркса (былая вул. Зялёная) і Фабрычным завулкам, цяпер тут знаходзіцца гарадская бальніца хуткай дапамогі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гвоздовка // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.