Гвен Стэфані
| Гвен Стэфані | |
|---|---|
| англ.: Gwen Stefani | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Gwen Renée Stefani |
| Род дзейнасці | спявачка, рэперка, аўтар-выканаўца, мадэльер, актрыса |
| Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1969[1][2][…] (56 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] |
| Муж | Gavin Rossdale[d] і Блэйк Шэлтан |
| Дзеці | Kingston Rossdale[d], Zuma Rossdale[d] і Apollo Rossdale[d] |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|
| Сайт | gwenstefani.com |
Гвен Рэнэ Стэфані (англ.: Gwen Renée Stefani; нар. 3 кастрычніка 1969, Фулертан, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская спявачка, аўтар песень, актрыса, прадзюсар і дызайнер.
Салістка і сузаснавальнік музычнага гурта «No Doubt» (з 1986 года), выканаўца і адзін з аўтараў такіх вядомых сінглаў як Just a Girl, Don’t Speak і інш. У 2004 годзе пачала сольную кар’еру з альбомам «Love. Angel. Music. Baby.», які меў крытычны і камерцыйны поспех. Песня з гэтага альбома — «Hollaback Girl», дасягнула першага месца ў чарце Billboard Hot 100 і стала першай у ЗША, прададзенай на iTunes у мільён копій. Яе трэці сольны альбом «This Is What the Truth Feels Like» (2016) заняў першае месца ў чарце Billboard 200. Уключаючы свае працы з No Doubt, Стэфані прадала больш за 30 мільёнаў копій альбомаў па ўсім свеце.
У 2003 годзе выпусціла сваю лінію адзення «L.A.M.B.». Уладальніца трох прэмій «Грэмі». У якасці сольнага выканаўцы атрымала ўзнагароду American Music Awards, Brit Awards, World Music Awards і дзве Billboard Music Awards. Часопіс Billboard назваў Стэфані 54-м самым паспяховым артыстам і 37-м самым паспяховым артыстам Hot 100 дзесяцігоддзя. Тэлеканал VH1 паставіў яе на 13-е месца ў спісе «100 найвялікшых жанчын у музыцы» 2012 года.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сольныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Love. Angel. Music. Baby. (2004)
- The Sweet Escape (2006)
- This Is What the Truth Feels Like (2016)
- You Make It Feel Like Christmas (2017)
- Bouquet (2024)
Альбомы гурта No Doubt
[правіць | правіць зыходнік]- No Doubt (1992)
- The Beacon Street Collection (1995)
- Tragic Kingdom (1995)
- Return of Saturn (2000)
- Rock Steady (2001)
- Push and Shove (2012)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Gwen Stefani // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://hollowverse.com/gwen-stefani/
- ↑ https://www.today.com/today/tdna210913
- ↑ https://fullertoncollegecentennial.com/alumni-stories/no-doubt.html
- ↑ https://www.rollingstone.com/music/music-news/gwen-cuts-loose-86867/