Гвіда да Сіена
Выгляд
| Гвіда да Сіена | |
|---|---|
| Род дзейнасці | мастак |
| Дата нараджэння | каля 1230 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | каля 1290 |
| Месца смерці | |
Гвіда да Сіена (італ.: Guido da Siena) — італьянскі мастак, працаваў у Сіене ў перыяд паміж 1260 і 1290 гадамі. Заснавальнік Сіенскай школы жывапісу. Карціны Гвіда, якія адчулі ўплыў сучасніка Копа дзі Маркавальда, але пры гэтым ад яго адрозніваюцца, дэманструюць тонкі нюансіраваны светлы каларыт і пяшчотныя абрысы, напрыклад «Мадонна з немаўлём на троне» (каля 1280, Палаца Публіка, Сіена), гармонія малюнка якой ўзята ад візантыйскай кніжнай мініяцюры.