Гданьская суднаверф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гданьская суднаверф
Тып суднабудаўнічая верф
Заснаванне 1945
Ранейшыя назвы Гданьская суднаверф імя У. І. Леніна
Размяшчэнне Польшча Гданьск, Польшча
Галіна суднабудаванне[d]
Колькасць супрацоўнікаў каля 2000
Сайт gdanskshipyard.pl

Гданьская суднаверф (польск.: Stocznia Gdańska) — суднабудаўнічае прадпрыемства ў горадзе Гданьск, Польшча. Вядомая як месца ўзнікнення прафсаюза «Салідарнасць» ў 1980 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гданьская суднаверф была заснавана ў 1945 годзе як дзяржаўнае прадпрыемства, на тэрыторыі былых нямецкіх верфяў Schichau-Werft і Danziger Werft. Абедзве верфі былі значна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны.[1] У перыяд з 1967 па 1989 год прадпрыемства было вядома як Гданьская суднаверф імя У. І. Леніна.

У жніўні 1980 года забастоўка на Гданьскай суднаверфі вымусіла камуністычныя ўлады ПНР легалізаваць першы ва Усходняй Еўропе незалежны прафсаюз Салідарнасць. Менавіта тут Лех Валенса падпісаў з віцэ-прэм’ерам Мечыславам Ягельскім Гданьскія пагаднення 31 жніўня 1980 года. Гданьская суднаверф мела важную ролю і ў забастовачным руху 1988 года, які ініцыяваў трансфармацыю ПНР у Трэцюю Рэч Паспалітую.[2]

У цяперашні час на Гданьская суднаверфі працуюць каля 2 тысяч чалавек (прыкладна ў дзесяць разоў менш, чым у пачатку 1980-х). Эканамічнае становішча прадпрыемства нестабільна.[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]