Перайсці да зместу

Геаграфічны атлас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геаграфічны атлас
Выява
Названа ад Atlas of Mauretania[d]
Вывучаецца ў atlas cartography[d]
Entry in abbreviations table атл.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфічны а́тлас — сістэматызаваны збор геаграфічных карт. Аб’яднаны агульнай назвай, выкананы па адзінай праграме сродкамі картаграфічнага адлюстравання ў форме цэласнага картаграфічнага твора.

Назва дадзена фламандскім картографам Герардам Меркатарам (збор карт; 1595) у гонар Атласа, міфічнага караля Лівіі.

Класіфікуюць атласы па тэрытарыяльным ахопе — свету, асобных кантынентаў ці буйных частак, краін, асобных абласцей, правінцый і раёнаў, атласы гарадоў; па змесце — агульнагеаграфічныя, тэматычныя (геалагічныя, кліматычныя, сельскай гаспадаркі, прамысловасці і г.д.); па прызначэнні — навукова-даведачныя, краязнаўчыя, вучэбныя, ваенныя, турысцкія, дарожныя і інш.; па фармаце — настольныя, сярэднефарматныя, кішэнныя.

Геаграфічныя алтасы могуць уключаць тэксты, табліцы, даведачна-статыстычныя звесткі.

Атлас «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» выдадзены ў 1958, вучэбны атлас — у 1990 (атлас «Беларуская ССР»), Нацыянальны атлас Беларусі — у 2002 годзе.