Геаграфія Еўрапейскага саюза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Геаграфія Еўрапейскага саюза апісвае геаграфічныя асаблівасці Еўрапейскага саюза. ЕС размешчаны на большай частцы Заходняй і Цэнтральнай Еўропы і ахоплівае 4 422 773 км². Яго еўрапейская тэрыторыя цягнецца ад паўночнага ўсходу Фінляндыі і паўночнага захаду Ірландыі, да паўднёвага ўсходу Кіпру і паўднёвага захаду Пірэнейскага паўвострава.

Геаграфія краін-членаў ЕС[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейскі саюз уключае 28 краін. Глядзець геаграфію кожнай краіны:

Фізічная геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фізічная карта ЕС

Большая частка Еўрапейскага саюза знаходзіцца на еўрапейскім кантыненце. Значная частка кантынента, асабліва на усходзе, і некаторыя часткі на поўначы і ў цэнтры не з'яўляюцца часткай ЕС. Краіны-члены Еўрапейскага саюза мяжуюць з 19 іншымі краінамі.

Берагавая лінія ЕС састаўляе 66 000 км[1]. Мяжуе з Атлантычным акіянам, Міжземным морам, Чорным і Балтыйскімі марамі. Еўрапейская горы ўключаюць Альпы, Карпаты, Пірэнеі, Балканскія і Скандынаўскія горы. Самая высокая кропка — гара Манблан.

Некалькі замежных і заморскіх тэрыторый і фармальныя члены ЕС (Для Іспаніі: Канарскія астравы, Сеута і Мелілья; для Партугаліі: Азорскія астравы, Мадэйра; для Вялікабрытаніі: Гібралтар і базы на Кіпры; для Францыі: Рэюньён, Французская Гвіяна, Марцініка, Гвадэлупа, Востраў Святога Марціна і Сен-Бартэльмі), а ў іншых выпадках тэрыторыі, звязаныя з краінамі-членамі не з'яюляюцца часткай ЕС (напрыклад, Грэнландыя, Фарэрскія астравы, Французская Палінезія і інш.).

Заморскія тэрыторыі краін-членаў ЕС уключаюць большасць тыпаў клімата, ад арктычнага да трапічнага. Большая частка насельніцтва жыве ў раёнах з міжземнаморскім (Паўднёвая Еўропа) і ўмераным кліматам (Цэнтральная Еўропа).

     Еўрапейскі саюз      Атдаленыя рэгіёны (частка ЕС)      Заморскія краіны і тэрыторыі (не частка ЕС)

Рэкі[правіць | правіць зыходнік]

Дунай у Ульму

Наступныя рэкі з'яўляюцца самымі доўгімі ў ЕС:

Буйнейшыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

У Еўрапейскім саюзе існуюць каля 16 гарадоў з насельніцтвам больш за мільён чалавек.Таксама існуюць агламерацыі, якія аб'ядноўваюць некалькі буйных гарадоў Напрыклад Рандстад (Амстэрдам, Ротэрдам, Гаага), Фламандскі ромб і інш.

Герб Горад Краіна Насельніцтва
(у млн. чалавек)
Шчыльнасць
(на км²)
Coat of Arms of The City of London.svg Лондан Вялікабрытанія 7.5 4.761
Coat of arms of Berlin.svg Берлін Германія 3.4 3.815
Escudo de Madrid.svg Мадрыд Іспанія 3.1 1,985
Рым Італія 2.7 5,198
Blason paris 75.svg Парыж Францыя 2.2 24,672
ROU Bucharest CoA.png Бухарэст Румынія 1.9 9,131
DEU Hamburg COA.svg Гамбург Германія 1.8 2,310
POL Warszawa COA.svg Варшава Польшча 1.7 3,258
Coa Hungary Town Budapest big.svg Будапешт Венгрыя 1.7 3,570
Wien 3 Wappen.svg Вена Аўстрыя 1.7 3,931

Зноскі

  1. European Union CIA World Factbook