Геаграфія Замбіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Замбіі

Замбія — краіна з трапічным кліматам без выхаду да мора, размешчаная ў асноўным на плато. Плошча — 752 614 км² і займае 39 месца ў свеце.

Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае 5664 км.: з Анголай — 1110 км, з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга — 1930 км, з Малаві — 837 км, з Мазамбікам — 419 км, з Намібіяй — 233 км, з Танзаніяй — 338 км і з Зімбабве — 797 км.

Басейн працякаючай ўздоўж заходняй і паўднёвай межаў краіны ракі Замбезі займае каля трох чвэрцяў тэрыторыі краіны, астатняя частка адносіцца да басейна ракі Конга. Частка тэрыторыі на паўночным усходзе краіны адносіцца да бяссцёкавага басейна возера Руква, якое знаходзіцца ў Танзаніі. На мяжы Замбіі з Зімбабве на рацэ Замбезі знаходзяцца вадаспады, у той ліку знакаміты вадаспад Вікторыя.