Геаграфія Паўднёвага Судана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паўднёвы Судан — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Сталіца і буйнейшы населены пункт — горад Джуба. Суверэнны статус Паўднёвага Судана набыў сілу 9 ліпеня 2011 года пасля яго афіцыйнага прызнання Суданам. Гэта самая маладая агульнапрызнаная краіна свету.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвы Судан мяжуе з Эфіопіяй на ўсходзе, Кеніяй, Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на поўдні, ЦАР на захадзе і Суданам на поўначы. Незалежны Паўднёвы Судан стаў яшчэ адной, шаснаццатай афрыканскай краінай, што не мае прамога выхаду да мора. Плошча Паўднёвага Судана складае 619.745 км² — гэта тры Беларусі.

Рэльеф і карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвы Судан мяжуе з Эфіопіяй на ўсходзе, Кеніяй, Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на поўдні, ЦАР на захадзе і Суданам на поўначы. Незалежны Паўднёвы Судан стаў яшчэ адной, шаснаццатай афрыканскай краінай, што не мае прамога выхаду да мора. Плошча Паўднёвага Судана складае 619.745 км² — гэта тры Беларусі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Спадарожнікавы здымак. Бура-зялёныя хвалі ў паўночнай частцы даліны Ніла — Суды. Руды колер на паўднёвым усходзе — горы Іматонг

Рэльеф Паўднёвага Судана пераважна раўнінны, паніжаецца з поўдня на поўнач. Толькі на мяжы з Угандай на паўднёвым усходзе узвышаюцца горы Іматонг з найвышэйшаю кропкай краіны — гарой Кін'еці (3187 м). Асноўнымі прыроднымі рэсурсамі Паўднёвага Судана з'яўляюцца: сырая нафта, жалезная руда, медная руда, хромавыя руды, цынкавай руды, вальфрам, серабра і золата.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат моцна адрозніваецца ад клімата Судана: засушлівы перыяд нават на крайняй поўначы доўжыцца менш за паўгода, а на самым поўдні працягваецца ўсяго адзін месяц. На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы ідуць з красавіка па верасень. Гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 700 мм на поўначы да каля 1400 мм на паўднёвым захадзе.

Унутраныя воды[правіць | правіць зыходнік]

З поўдня на поўнач краіну перасякае велічны Белы Ніл, які да зліцця з Эль-Газалем завецца Бахр-эль-Джэбель (у перакладзе, горная рака) і мае хуткае, парожыстае цячэнне. У даліне Ніла і яго прытока Эль-Газаль раскінуліся вялізныя балотныя абшары — Суды (або Сэды), што ў сезон дажджоў займаюць да чвэрці плошчы Паўднёвага Судана. Сваім існаваннем Суды абавязаны плоскаму рэльфу і значнай колькасці ападкаў. Цячэнне Ніла тут настолькі павольнае, што ён губляе палову сваёй вады на выпарэнне.

Расліннасць і жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Такой бачаць савану пасажыры на даху цягніка, што кіруе да Ваў

Значная частка Паўднёвага Судана пакрытая лясамі — мусоннымі (або трапічнымі) на большай частцы краіны і экватарыяльнымі на крайнім поўдні. Поўнач і ўсход краіны занятыя высакатраўнымі і тыповымі саванамі, што ўтварыліся на месцы ссечаных лясоў. Паабапал рэчак цягнуцца галерэйныя лясы, дзе сярод парод сустракаюцца чырвонае дрэва, ліяна-каўчуканос ландольфія, цік. Жывёльны свет класічны для афрыканскіх саваннаў: жырафы, сланы, гепарды, ільвы. У сярэдзіне ХХ стагоддзя паўднёвы Судан лічыўся за ўзорны куток некранутай афрыканскай прыроды, аднак грамадзянскія войны, браканьерства, ператварэнне лясоў і саванн у ворыва і пашы — усё гэта прывяло да скарачэнне як папуляцый асобных відаў, так і самой відавай разнастайнасці.

Ахова прыроды[правіць | правіць зыходнік]

У Паўднёвым Судане створана грунтоўная сетка прыродаахоўных тэрыторый. Самыя вялікія запаведнікі — гэта Эз-Зераф на поўначы, у вобласці Судаў, і Кідэпа на мяжы з Угандай; нацыянальныя паркі — Бома, Бандынгіла, Саўтэрн. Парк Бандынгіла вядомы маштабнымі міграцыямі жывёл (па масштабах саступае толькі Серэнгеці), у першую чаргу, антылоп, сярод якіх асноўную масу складаюць рэдункі і кобы — "балотныя казлы", а таксама топі, вядомыя тут як "цянь".

Зноскі