Геаграфія Руанды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касмічны здымак Руанды

Руанда знаходзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы, непадалёк на поўдзень ад экватара. На заходняй мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга знаходзяцца возера Ківу і рака Русізі, якія з'яўляюцца часткай Вялікай рыфтавай даліны. У цэнтры краіны знаходзіцца яе сталіца — горад Кігалі. Рэльеф Руанды ў асноўным ўтвараецца невысокімі ўзгоркамі, на заходняй мяжы вышыннасці рэзка абрываюцца ля берагоў возера Ківу і ракі Русізі, на ўсходзе паступова скарачаецца.

Займае плошчу 26.338 км².

Агульная даўжыня дзяржаўнай мяжы складае 893 км: з Бурундзі — 290 км, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга — 217 км, Танзаніяй — 217 км, Угандай — 169 км.

Самая высокая кропка — вулкан Карысімбі (en: Mount Karisimbi, 4507 м), самая нізкая — рака Русізі (en: Ruzizi River, 950 м).