Геалагічная эпоха
Геалагічная эпоха | |
---|---|
Вывучаецца ў | стратыграфія і геахраналогія |
Орган па стандартызацыі | International Commission on Stratigraphy[d] |
Геалагічная эпоха — адзінка геахраналагічнай шкалы, частка геалагічнага перыяду, падраздзяляецца на геалагічныя вякі. У стратыграфіі адпавядае геалагічнаму аддзелу, гэта значыць геалагічная эпоха — гэта той прамежак часу ў палеанталагічнай і геалагічнай гісторыі Зямлі, на працягу якога адклаўся ці ўтварыўся пласт парод, што ўтвараюць адпаведны геалагічны аддзел.
Абсалютная працягласць большасці эпох — 10—30 млн гадоў.
Бягучая геалагічная эпоха — галацэн, які пачаўся каля 12 тысяч гадоў назад з заканчэннем апошняга ледавіковага максімуму. Нягледзячы на зусім нядаўні ў геалагічных маштабах пачатак апошняй эпохі, некаторыя вучоныя прапануюць час, з якога дзейнасць чалавека пачала аказваць сур'ёзнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, вылучыць у асобную новую эпоху — антрапацэн[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эпоха геалагічная — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Аддзел геалагічны — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Што такое геалагічная эпоха(недаступная спасылка)