Геамарфалагічнае раянаванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Геамарфалагі́чнае раянава́нне — падзел зямной паверхні на рэгіёны паводле асаблівасцей рэльефу. Комплекснае геамарфалагічнае раянаванне ўлічвае марфалогію, марфаметрыю, генезіс і дынаміку рэльефу. Выдзяленне буйных рэгіянальных адзінак засноўваецца на аналізе марфаструктуры.

Геамарфалагічнае раянаванне праводзіцца таксама па асобных геамарфалагічных прыкметах — генетычных, марфаметрычных і іншых. На больш нізкіх ступенях раянавання за аснову прымаюцца марфаскульптурныя асаблівасці рэльефу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]