Гебрыдскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гебрыдскія астравы. Ружовы колер — Унутраныя, рыжы колер — Знешнія Гебрыды

Гебрыдскія астравы (англ.: Hebrides [ˈhɛbrɨˌdiːz], хутчэй за ўсё ад нарв.: Suðregar "Паўднёвая краіна"; шатл. гэл.: Innse Gall "Жоўцевыя астравы") — архіпелаг у Атлантычнам акіяне каля заходніх берагоў Шатландыі. Уваходзяць у групу Брытанскіх астравоў. Две асноўныя цэпі архіпелагу — Унутраныя і Знешнія Гебрыды, падзеляны пралівамі Літл-Мінч і Норт-Мінч, а таксама Гебрыдскім морам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гебрыдскія астравы ўяўляюць сабой шырока раскіданую групу з каля 500 скалістых, па большай частцы высокіх астравоў, з якіх населена каля 100. Паверхня — каля 7,5 тыс. км², з якіх каля 1,6 тыс. км² занята азёрамі. Вялікая частка паверхні — камяністыя або забалочаныя раўніны. Маюцца нізкагор'і вышынёй да 1009 м (гара Кулін-Хілс на востраве Скай), сляды старажытнага абляднення.

Вільготны марскі клімат, сярэдняя тэмпература студзеня складае 4-6 °C, ліпеня — 12-14 °C. Ападкаў шмат, да 2000 мм у год. З расліннасці — луга на дзярнова-грубагумусных і дзярнова-тарфяных глебах, верашчатнік і, зрэдку гаі з нізкарослай бярозай. Жыхары ў асноўным займаюцца рыбалоўствам і жывёлагадоўляй. Наладжана вытворчасць ваўняных тканін, турызм. Найбуйнейшы горад — Сторнаўэй на востраве Льюіс.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Гебрыды