Гегард
Выгляд
| Манастыр | |
| Гегард | |
|---|---|
| Գեղարդ | |
| Агульны выгляд | |
| 40°09′22″ пн. ш. 44°47′56″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Правінцыя | Катайкская вобласць |
| Канфесія | Армянская апостальская царква |
| Епархія | Diocese of Kotayk[d] |
| Тып | Мужчынскі |
| Архітэктурны стыль | армянская архітэктура |
| Дата заснавання | IV стагоддзе. Галоўны будынак — 1215 год |
| Вядомыя насельнікі | Мхітар Айрыванеці, Грыгар Грзік |
| Статус | Дзеючы манастыр |
| Стан | добрае |
Гегард (арм.: Գեղարդ, [geghárd], літаральна - «дзіда»), таксама ўжываецца старая назва Айрыванк («пячорны манастыр») — манастырскі комплекс, унікальнае архітэктурнае збудаванне ў Катайкскай вобласці, Арменія. Размешчаны ў цясніне горнай ракі Гохт (правы прыток ракі Азат), прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад Ерэвана. Занесены ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай спадчыны.
Больш поўная назва - Гегардаванк (арм. Գեղարդավանք, [geghárdavánkh]), літаральна - «Манастыр дзіды». Назва манастырскага комплексу паходзіць ад дзіды Лонгіна, якой пракалолі цела Ісуса Хрыста на Крыжы, і, як сцвярджаецца, прывезенага ў Арменію апосталам Фадзеем у ліку многіх іншых рэліквій. Зараз дзіда выстаўлена ў музеі Эчміядзіна.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Гегард
