Гедэнбергіт
Выгляд
| Гедэнбергіт | |
|---|---|
| | |
| Формула | CaFeSi2O6 |
| Статус IMA | approved mineral and/or valid name (A)[d][1][2] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | ад цёмна-зялёнага да чорна-зялёнага і амаль чорнага |
| Колер рысы | светла-шэры з зялёным адценнем |
| Бляск | шкляны |
| Цвёрдасць | 5,5-6 |
| Спайнасць | добрая па {110} |
| Шчыльнасць | 3,5-3,6 г/см³ |
| Сінгонія | манаклінная (прызматычная) |
Гедэнбергіт — мінерал з групы піраксенаў. Названы ад імя шведскага мінеролага XIX стагоддзя Людвіга Гедэнберга. (CaFeSi2O6). Крышталі Гедэнбергіта ўяўляюць сабой падоўжаныя прызмы. Колер ад цёмна-зялёнага да чорна-зялёнага і амаль чорнага, ад непразрыстага да празрыстага ў аскепках. Колер рысы светла-шэры з зялёным адценнем. Бляск шкляны. Цвёрдасць 5,5-6. Шчыльнасць 3,5-3,6.
Сустракаецца ў асацыяцыі з магнетытам і гранатам, часам з галенітам, сфалерытам, халькапірытам. У магматычных працэсах вылучаецца пры крышталізацыі нізкаплаўкіх кіслых парод. Знаходзіцца ў метамарфічных вапняках, пераважна ў скарнах.
- ↑ International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (February 2013) — 2013.
- ↑ Gottardi G., Zussman J., Seifert F. et al. Nomenclature of Pyroxenes // Am. Mineral. — Mineralogical Society of America, 1988. — Vol. 73. — P. 1123–1133. — ISSN 0003-004X; 1945-3027