Гейзерых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гейзерых
лац.: Geisericus
Гейзерых
Партрэт Гейзерыха на срэбранай манеце
Кароль вандалов
428—28 студзеня 477
Папярэднік: Алібрый
Пераемнік: Гундэрых
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: невядома
каля 389
Смерць: пасля 480 года
Дынастыя: Хасдынгі[d]
Бацька: Годагісл
Дзеці: Huneric[d], Gento[d] і Theodoric[d]

Гейзерых (Гензерых, каля 38924 ці 25 студзеня 477) — кароль вандалаў у 428477 гадах, стваральнік Каралеўства вандалаў і аланаў у Паўночнай Афрыцы. У час яго кіравання вандалы і аланы разрабавалі Рым у 455 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Гейзерых быў другім сынам караля вандалаў Гадагісла ад наложніцы з адзінакроўным братам і пераемнікам Гундэрыха.

Іардан у сваёй працы «Аб паходжанні і дзеяннах гетаў» пісаў аб ім: «Гезэрых быў невысокага росту і кульгавы з-за падзення з каня, утойлівы, нешматслоўны, зневажаў раскошу, бурны ў гневе, сквапны да багацця, вельмі недальнабачны, калі трэбы было абурыць плямёны, гатовы сеяць насенне разладу і нянавісці».

Паводле слоў Пракопія Кесарыйскага, Гейзерых «цудоўна ведаў вайсковую справу і быў незвычайным чалавекам»[1].

Уварванне ў Афрыку[правіць | правіць зыходнік]

На момант узыходжання на трон Гейзерыха ў паўночнай Афрыцы склалася цяжкая дзеля рымскай улады сітуацыя: паўстанне вайскавода Баніфацыя, уварванне берберскіх плямёнаў і іншыя складанасці. Гэта выкарысталі аланы і вандалы. Гейзерых з 80-тысячным войскам ў маі 429 года пераправіўся праз Гібралтар і, не сустрэўшы сур'ёзнага супраціву, прайшоў меней чым за год адлегласць ад Гінгіса да Карфегена, то бок каля 2 тысяч км. Вандалы захапілі буйныя і дробныя гарады, толькі Цытра і Карфаген паспяхова адбілі нашэсце. Рымскі вайскавод Баніфацый адыйшоў са сваім войскам у горад Гіпон-Гірэй, дзе цягам 14 месяцаў, да ліпеня 431 года вытрымліваў аблогу. Затым ён сышоў, пакінуўшы горад аланам і вандалам. Гіпон-Рэгій стаў першай паўночна-афрыканскай рэзідэнцыяй Гейзерах.

Вайна з Візантыяй за Афрыку[правіць | правіць зыходнік]

Каля 432 года на тэрыторыі, за якую ішла барацьба у Паўночнай Афрыцы, уступіла Усходняя Рымская Імперыя пад камандваннем Флавія Аспара, вайскавода аланскага паходжання. Абодва бакі спустошвалі багатыя правінцыі, але, відаць, пазбягалі вырашальнай бітвы. За перыяд да 435 года вандалы і аланы захапілі значную частку рымскай Паўночнай Афрыкі. Мір быў падпісаны ў 435 годзе ў Гіпон-Рэгіі. Імперыя пасля перамоў надала вандалам і аланам статус федэратаў. Паколькі тэкст дамовы да нас не дайшоў, можна толькі меркаваць, што Гейзерых, у сваю чаргу, абавязаўся пастаўляць востра неабходны Італіі аліўкавы алей і зерне, а таксама абараняць межы ад бербераў.

Бітва за панаванне ў Міжземным моры[правіць | правіць зыходнік]

Аднак мір не быў працяглым. 19 кастрычніка 439 года Гейзерых нанес нечаканы ўдар, узяў і спустошыў вобласці, што засталіся ў рымлян (Праконсульская Афрыка і Бізацэны). Авалодаўшы карфагенскім флотам дзеля перавозкі зерня, ён ператварыў яго у ваенны флот. Такім чынам, ён стаў уладарыць на заходнім і цэнтральным Міжземным моры. У 439—440 гады вандальскі флот рабаваў узбярэжжы Сіцыліі і Паўднёвай Італіі. Кантынгент заходне-рымскіх войскаў і усходне-рымскі флот, закліканы Валентыянам ІІІ на дапамогу, дасягнулі, праўда, няшмат, але перашкодзілі вокамгненнаму захопу Сіцыліі. Аднак калі ў 442 годзе ўсходне-рымскі флот сышоў, Гейзерых заняў Сіцылію і прымусіў заходне-рымскі ўрад падпісаць з ім новую дамову. Вандалы і аланы вызваліліся ад статусу федэратаў і былі прызнаны практычна незалежнымі. Дамова ўключала таксама пашырэнне межаў каралеўства Гейзерыха, якое ўвабрала ў сябе Трыпалітынію. Імперыя захавала абедзьве правінцыі Маўрытаніі, Нумідыйскую вобласць вакол Цытра і Ўсходнюю Трыпалітанію. Сіцылія некаторы час таксама належыла Рымскай Імперыі.

Узмацненне каралеўскай улады[правіць | правіць зыходнік]

У 442 годзе родаплямённая арыстакратыя вандалаў падняла паўстанне супраць улады Гейзэрыха, якая ўсё расла. Паўстанне было падаўлена, і ў далейшым родаплямённая арыстакратыя перастае выконваць важную ролю ў палітыцы каралеўства. Разам з тым павялічваецца значнасць служылай знаці, што залежыла ад караля. Не склікаўся болей і народны сход. Вайсковыя атрады вандалаў, сярод якіх важную ролю выконвала конніца, былі размешчаныя ўздоўж ваўднёвай мяжы і ў партах. Вайсковую службу неслі толькі вандалы і аланы — акрамя маўраў у дапаможных атрадах.

Захоп Рыма і узбуйненне Вандальскага каралеўства[правіць | правіць зыходнік]

Калі ў Рыме быў забіты імператар Валентыян ІІІ, Гейзерых скарыстаўся гэтым, каб разарваць мірную дамову з імперыяй 422 года. Дадатковай падставай стала тое, што новы імператар Петроній Максім выдаў за свайго сына дачку Валентыяна, Еўдоксію, якую яшчэ ў 446 годзе заручылі з Хунерыхам, сынам Гейзерыха. Гейзерых сам узначаліў флот і ў апошнія дні траўня 455 года высадзіўся ў вусці Тыбра. У Рыме пачалася паніка, у час якой быў забіты Петроній Максім.

Пасля 14-дзённага разрабавання Рыма Гейзерых пакінуў горад, узяўшы з сабою ўдаву Валентыяна і яго дачок Еўдоксію і Галу Плацыдзію.

Зноскі

  1. Прокопий Кесарийский, «Война с вандалами», кн. 1.3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]