Гектар (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гектар
Ἕκτωρ
Вяртанне цела Гектара ў Трою
Вяртанне цела Гектара ў Трою
Міфалогія Старажытнагрэчаская міфалогія
Тлумачэнне імя Трымальнік
Пол мужчынскі пол
Бацька Прыям
Маці Гекуба
Брат Парыс, Дэіфаб, Гелен
Сястра Крэўса, Лаадыка, Паліксена, Касандра, Іліёна
Жонка Андрамаха
Дзеці Astyanax[d][1][2], Oxynius[d], Laodamas[d] і Amphineus[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ге́ктар (стар.-грэч.: Ἕκτωρ, «трымальнік»), у старажытнагрэчаскай міфалогіі[3] найхрабрэйшы правадыр траянскай войска[4], галоўны траянскі герой у «Іліядзе», сын Прыяма[5] і Гекубы[6]. Паводле Стэсіхара, Еўфарыяна і Аляксандра Эталійскага, сын Апалона[7], тое ж у Івіка і Лікафрона[8].

Муж Андрамахі. Быў велізарнага росту[9]. Паводле даўніяў і пеўкетаў, насіў валасы доўгія ззаду і кароткія спераду[10].[няма ў крыніцы]

Атрымаў у падарунак ад Эанта пояс[11], за які цягнулі яго цела[12]. Забіў Пратэсілая[13]. Паводле Гігіна, усяго забіў 31 воіна[14]. У «Іліядзе» забіў 28 грэкаў.

Забіў Патрокла, сябра Ахіла, і сам быў забіты Ахілам[15], які некалькі разоў працягнуў яго цела сваёй калясніцай вакол сцен Троі і затым за выкуп выдаў Прыяму. Паводле некаторых аўтараў, цела Гектара выкуплена роўнай вагай золата[16] (паводле Гамера — большай вагай).

Яго косці былі паводле вяшчання аракула перанесены з Іліёна ў Фівы, там яго магіла ў крыніцы Эдыподыі[17]. Гай Гектара знаходзіўся ў Афрыніі (Траада)[18]. Іншую магілу паказвалі ў Троі[19].

Дзеючая асоба трагедый Еўрыпіда «Аляксандр», Псеўда-Еўрыпіда «Рэс», Астыдаманта Малодшага «Гектар», трагедыі Невія «Гектар, які сыходзіць».

У фільме «Троя» яго ролю выканаў Эрык Бана.

У гонар Гектара названы астэроід (624) Гектар, адкрыты ў 1907 годзе.

У масавай культуры У сярэдневяковай Францыі, дзе прыкладна ў XIV стагоддзі з'явіліся сучасныя ігральныя карты («класічныя», або «французскія»), «карцінкі» (карты з персанажамі — каралямі, дамамі і валетамі) былі звязаны з тымі ці іншымі гістарычнымі або легендарнымі персанажамі. Званковы валет адпавядаў Гектару.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Любкер Ф. Hector // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 595–596.
  2. Астианакс или Скамандрий // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 344.
  3. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.270, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.95
  4. Гектор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. Гігін. Міфы 90
  6. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 12, 5-6 далей
  7. Стэсіхар. Разбурэнне Іліёна, фр.224 Пейдж = Схоліі да Лікафрона. Аляксандра 265; Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.194
  8. Схолии к Гомеру. Илиада III 114 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.429, 539
  9. Лікафрон. Аляксандра 529 і кам.
  10. Лікафрон. Аляксандра 1135 і Схоліі
  11. Гамер. Іліяда VII 305
  12. Гігін. Міфы 112, у Гамера гэтага няма
  13. Гігін. Міфы 112; 113, у Гігіна памылкова названы таксама Антылох як ахвяра Гектары
  14. Гігін. Міфы 115
  15. Гамер. Іліяда XXII 361
  16. Дыфіл. Купцы, фр.551 Кок = Афіней. Банкет мудрацоў VI 10, 226f; Лікафрон. Аляксандра 270; Гігін. Міфы 106
  17. Паўсаній. Апісанне Элады IX 18, 5
  18. Страбон. Геаграфія XIII 1, 29 (стар.595)
  19. Дион. Троянская речь 104; Комм. // Ораторы Греции. М., 1985. С.476

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]