Геланік
| Геланік | |
|---|---|
| грэч. Ἑλλάνικος | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | каля 490 да н.э. |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | каля 405 да н.э. |
| Месца смерці | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | гісторык, міфограф, Лагаграфы |
| Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Геланік (Ἑλλάνικος), таксама вядомы як Геланік з Мітылены (каля 490 да н.э. — 485 гг. да н. э. — каля 405 — 400 гг. да н. э.) — старажытнагрэчаскі пісьменнік-лагаграф.

Падрабязнасці біяграфіі Геланіка добра не вядомы. Ён нарадзіўся ў Мітылене, найбуйнейшым горадзе вострава Лесбас. Жыў пры двары аднаго з валадароў Македоніі. Памёр у эалійскім горадзе Перперэне, не далёка ад Пергама.
Ніводная праца Геланіка ў арыгінале да нас не дайшла. Існуюць толькі спасылкі і крытыка на яго творчасць (Фукідыд, Платон, Эратасфен і інш.). Геланік быў аўтарам празаічных логасаў (літаральна, казанняў) па гісторыі, міфалогіі і геаграфіі Эоліі, Атыкі, Персіі, Фесаліі, Лідыі, Егіпецкай дзяржавы, зямель Паўночнага Прычарнамор'я. Вядомы таксама пераказам міфічных падзей, звязаных з заняпадам Троі і заснаваннем Рыма. Геланіку прыпісваюць аўтарства паэмы аб Атлантыі, дачцэ Атласа.
Геланік быў адным з першых старажытнагрэчаскіх пісьменнікаў, якія выкладалі падзеі міулага згодна храналагічнага прынцыпу.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Любкер Ф. Hellanicus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 599.