Гелгудышкі
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гелгуды́шкі[2] або Гельгудышкі[3], таксама Гялгаўдзішкіс (літ.: Gelgaudiškis) — горад у паўднёвай Літве, на беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Шацкага раёна Мар’ямпольскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XV стагоддзі фальварак Гельгудышкі належаў да вялікакняскіх земляў. У 1504 годзе Аляксандр Ягелончык падараваў яго свайму сакратару з роду Сапегаў. Потым мясцовасць пераходзіла ва ўласнасць Масальскіх, Дэмбінскіх, Азямблозскіх, Гелгудаў, Чартарыйскіх, фон Кеўдэлаў, якія валодалі ім да Першай сусветнай вайны.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Гелгудышкі трапілі ў склад Прусіі. Пасля перамогі Напалеона над Прусіяй з 1807 да 1815 года ўваходзілі ў склад Герцагства Варшаўскага, потым у Царстве Польскім.
З 1918 года ў складзе Літвы.
Статус горада Гелгудышкі атрымалі ў 1958 годзе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 44.
- ↑ Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 70. — 390 с.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Giełgudyszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 554.
- Giełgudyszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 496.
- Albrechtyszki, gmina i parafia Giełgudyszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 15.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гелгудышкі