Гелена Раманоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гелена Раманоўская
польск.: Helena Romanowska
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 13 (26) снежня 1908
Месца нараджэння:
Дата смерці: 17 мая 1980(1980-05-17) (71 год)
Пахаванне:
Грамадзянства:
Бацька: Людвік Раманоўскі
Маці: Францішка Раманоўская
Муж: Станіслаў Пятровіч Шушкевіч
Дзеці: Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменніца, перакладчыца
Валодае мовамі: польская
Мова твораў: польская
Грамадская дзейнасць
Член у

Гелена Людвікаўна Раманоўская (польск.: Helena Romanowska; 26 снежня 1908, Мінск — 17 мая 1980) — беларуская савецкая пісьменніца і перакладчыца польскай нацыянальнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла Мінскі польскі педагагічны тэхнікум імя Б. Вясалоўскага (1929), Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1934). Працавала настаўніцай у польскіх і беларускіх школах Дзяржынскага раёна і Мінска. Прадстаўніцай гэтак званага пакалення «маладых» пісьменнікаў, выхаваных пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якія лічылі сябе «савецкімі палякамі». Была членам Камсамола. Была членам Польскай секцыі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў і Польскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года. У 1932—1937 гадах працавала на Беларускім радыё, у польскамоўнай газеце «Orka», у 1944—1963 гадах настаўнічала ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала ў друку ў 1929 годзе, друкавала вершы, апавяданні. Пісала на польскай мове. Творчасць Г. Раманоўскай апісвала перамены ў польскай супольнасці ў БССР[1], барацьбу старога і новага на вёсцы. Асобнымі кнігамі выйшлі аповесці «З вясною ў спаборніцтве» («Z wiosną w zawody», 1933), «Пахне зямля» («Pachnie ziemia», 1934), драматычная інсцэніроўка для дзяцей «W walce o Sowiety» (1934). Для твораў характэрна рамантычная ўзнёсласць.

Перакладала на польскую мову творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933). На беларускую мову асобныя яе творы перакладалі С. Шушкевіч, В. Эрнест.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 PSB

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Krzysztof Woźniakowski Helena Romanowska // Polski Słownik Biograficzny. — Т. 31 — 1988—1989;
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Хмяльніцкі М. М. Раманоўская Гелена // Беларуская энцыклапедыя. — Т. 13. — Мн., 2002.