Гельмут Дуз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гельмут Дуз
Helmut Duhs
Род дзейнасці генеральны дырэктар, электрасувязь
Дата нараджэння 1971
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Гельмут Дуз (ням.: Helmut Duhs; нар. 1971) — генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «А1».

Нарадзіўся ў г. Клагенфурт (Аўстрыя) у 1971 годзе. У 1990 годзе атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Інжынер па тэхнічных сродках сувязі», а ў 1993 скончыў Венскі ўніверсітэт у галіне бізнес-адміністравання і праграмавання. У 2002 годзе атрымаў другую адукацыю ў Дунайскім універсітэце па праграме MBA для кіраўнікоў.

Прафесійную кар’еру пачаў у 1992 годзе ў якасці кансультанта па распрацоўцы і ўкараненні праграмн ага забеспячэння для кантролінгу. З 1996 года працаваў у холдынгу A1 Telekom Austria Group на розных кіруючых пасадах у фінансавым сектары. У 2004 годзе прызначаны дырэктарам mobilkom austria group services GmbH, а таксама членам выканаўчай рады mobilkom austria group.

З 2007 года Гельмут Дуз працуе на пасадзе генеральнага дырэктара беларускага сегмента A1 Telekom Austria Group — унітарнага прадпрыемства «А1».

У 2009 годзе Гельмут Дуз стаў адным з 40 лаўрэатаў прэміі «GTB’s Forty under Forty 2009» па меркаванні экспертнай групы выдання Global Telecoms Business[1]. У 2019 Гельмут быў узнагароджаны ўзнагародай «Медыяперсона года» за рэбрэндынг А1[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Г.Дуз - самый успешный менеджер (руск.). Праверана 17 студзеня 2020.(недаступная спасылка)
  2. Эти люди были ньюсмейкерами на протяжении всего 2019-го: в Минске назвали медиаперсон года (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2019. Праверана 20 снежня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]