Перайсці да зместу

Гелій Міхайлавіч Коржаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гелій Міхайлавіч Коржаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 7 ліпеня 1925(1925-07-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 2012(2012-08-27)[4][2] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў на Q112620207?, Q120997798? і Q12093950?
Партыя
Член у
Узнагароды
Сайт korzhev.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гелій Міхайлавіч Коржаў (руск.: Ге́лий Миха́йлович Ко́ржев; Коржаў-Чувялёў; 7 ліпеня 1925, Масква — 27 жніўня 2012, Масква) — расійскі мастак-жывапісец, педагог. Акадэмік АМ СССР (1970; член-карэспандэнт з 1962). Народны мастак СССР (1979). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя І. Я. Рэпіна (1966). Прадстаўнік «суровага стылю».

Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Міхаіла Каржэва. Вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце ім. В. І. Сурыкава (1944—1950) у С. В. Герасімава.

У сваіх вострых па кампазіцыі і стрыманых па каларыце карцінах з вылучанымі буйным планам, старанна мадэляванымі фігурамі мастак звяртаецца да вялікіх агульначалавечых тэм, паказваючы людзей у драматычных, гераічных і бытавых сітуацыях (трыпціх «Камуністы», 1957—1960, серыя «Апаленыя агнём вайны», 1962—1967, — гэтыя працы знаходзяцца ў зборы ДРМ).

Выкладаў у Маскоўскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы (цяпер Расійскі дзяржаўны мастацка-прамысловы ўніверсітэт імя С. Г. Строганава). Прафесар (1966). Член Саюза мастакоў СССР. Першы сакратар Саюза мастакоў РСФСР (1968—1975).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 6-га і 9-га скліканняў.

Памёр 27 жніўня 2012 года. Пахаваны на Аляксееўскіх могілках Масквы. Помнік на магіле выканаў унук Іван па эскізах самога мастака.

Зноскі

  1. ↑ Коржев Гелий Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 abART Праверана 1 красавіка 2021.
  3. ↑ Коржев Гелий Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. ↑ Famous Soviet and Russian Artist Gely Korzhev Passes Away Праверана 29 жніўня 2012.