Гемацытабласт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гемацытабласт

Гемацытабласт — адна з формаў крывятворных клетак у пазваночных жывёл і чалавека. Паводле тэорыі паходжання розных крывяных элементаў з клетак аднаго тыпу, з гематабластаў утвараюцца эрытрацыты, лейкацыты, і мегакарыёцыты. Цытаплазма гемацытабластаў з'яўляецца базафільнай з-за высокай канцэнтрацыі ў ёй рыбануклеінавай кіслаты. Часам у цытаплазме гематабластаў сустракаюцца азурафільныя зернейкі ці ніткі. Гематацытабласт узнікае з мезенхімнай клеткі. На ранніх стадыях развіцця зародка пазваночных гемацытабласты знаходзяцца ў сасудах жаўточнага поля (першасныя гемацытабласты). На позніх стадыях і ў дарослых арганізмаў гемацытабласты сканцэнтраваны ў крывятворных органах (другасныя гемацытабласты); у чалавека — у касцявым мазгу і лімфоідных органах крыватвору. Гемацытабласты здольныя дзяліцца шляхам мітозу.