Гемацыянін
Выгляд
Гемацыянін (ад стар.-грэч.: αἷμα — кроў і стар.-грэч.: κυανoῦς — лазурны, блакітны) — дыхальны пігмент гемалімфы малюскаў, вышэйшых ракападобных і некаторых павукападобных, які ажыццяўляе ў арганізме транспарт кіслароду. Гемацыянін — бялок, які адносіцца да хромапратэідаў, малярная маса 350 000-6 500 000. Злучэнне кіслароду з гемацыянінам абумоўлена наяўнасцю ў яго складзе медзі. Акіслены гемацыянін афарбаваны ў сіні колер, адноўлены — бясколерны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Van Holde K. E., Miller K. I. Hemocyanins(англ.) // Adv Protein Chem. — 1995. — № 47. — С. 1—81.
- Bernhard Lieb, Benjamin Altenhein and Jurgen Markl The Sequence of a Gastropod Hemocyanin (HtH1 from Haliotis tuberculata)(англ.) // The Journal of Biological Chemistry. — 2000. — Т. 275. — С. 5675—5681.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гемацыянін