Гемел Міхайлавіч Станкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гемел Міхайлавіч Станкевіч
Дата нараджэння 8 сакавіка 1925(1925-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1962(1962-01-05) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19431951
Званне
Малодшы лейтэнант
Часць 111-я танкавая брыгада
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
У адстаўцы следчы

Гемел Міхайлавіч Станкевіч (19251962) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 111-й танкавай брыгады (25-й танкавы корпус, 1-ы Украінскі фронт), малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 сакавіка 1925 года ў вёсцы Уюноўская Сяліба, цяпер Сяліба Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь, у сям'і селяніна. Беларус.

Скончыў 8 класаў. Жыў у горадзе Ленінградзе, працаваў на заводзе «Электрык». У першыя тыдні вайны быў эвакуіраваны на ўсход, у горад Ташкент.

У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны ў Харкаўскае танкавае вучылішча, эвакуіраванае ў горад Чырчык, пад Ташкентам. У 1944 годзе паспяхова скончыў вучобу і ў званні малодшага лейтэнанта накіраваны на фронт. Камандаваў танкавым узводам 111-й танкавай брыгады(руск.) бел. ў складзе 25-га танкавага корпуса(руск.) бел.. Удзельнічаў у баях за вызваленне Польшчы, вызначыўся ў баях за нямецкі горад Губен (цяпер Губін, Польшча).

Са сваёй брыгадай Гемел Станкевіч прайшоў з баямі да Берліна, удзельнічаў у яго штурме, у танкавым маршы БерлінПрага. Пасля вайны працягваў службу ў арміі. Член ВКП(б)/КПСС з 1948 года.

У 1951 годзе звольніўся ў запас у званні старэйшага лейтэнанта. Жыў у Ташкенце.

У 1955 годзе скончыў Ташкенцкі юрыдычны інстытут. Працаваў следчым.

Памёр 5 студзеня 1962 года.

Подзвіг[правіць | правіць зыходнік]

24 лютага 1945 года танкавы ўзвод прарваў умацаваны ўчастак абароны ворага і першым уварваўся ў горад Губен. Падчас адбіцця адной з контратак ворага танк Г. М. Станкевіча быў падпалены фаўстпатронам(руск.) бел.. Не выходзячы з бою, экіпаж ліквідаваў няспраўнасць і застаўся ў страі. За 4 дні баёў танкісты знішчылі 3 самаходныя гарматы, 2 танкі, 4 цяжкія гарматы, 3 мінамёта і каля 180 гітлераўцаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм малодшаму лейтэнанту Станкевічу Гемелу Міхайлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 7865).
  • Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гемел Міхайлавіч Станкевіч на сайце «Героі краіны»