Генадзь Іванавіч Белікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Генадзь Іванавіч Белікаў
Дата нараджэння 12 лютага 1938(1938-02-12) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Генадзь Іванавіч Белікаў (нар. 12 лютага 1938, с. Новая Бяльманаўка, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1966 годзе факультэт горадабудаўніцтва Маскоўскага архітэктурнага інстытута (выкладчыкі В. В. Бабураў, А. У. Бунін[ru], М. І. Бруноў, У. М. Белавусаў[ru])[1]. З 1966 па 1972 г. працаваў у Валгаградграмадзянпраекце[2].

У 1972 годзе па рэкамендацыі дырэктара «ЦНДІП горадабудаўніцтва» пераведзены ў Мінскі філіял ЦНДІП горадабудаўніцтва (цяпер «БелНДІПгорадабудаўніцтва»), кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў; З 1975 года начальнік упраўлення планіроўкі і забудовы ГалоўАПУ Мінгарвыканкама; 19761991 гадах галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст тэхнічнага аддзела, з 1985 года начальнік архітэктурна-планіровачнай майстэрні інстытута «Мінскпраект»; у 19911993 гадах начальнік архітэктурна-планіровачнай майстэрні, намеснік дырэктара па архітэктуры інстытута «Мінскграмадзянпраект»; у 1993 годзе начальнік Упраўлення горадабудаўніцтва і тэрытарыяльнага планавання Дзяржбуда Беларусі; у 19942000 гадах начальнік упраўлення тэрытарыяльных рэсурсаў рэгіянальнага планавання і інфраструктуры Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974. Пражываў у г. Мінску[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўваў праекты дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў, аб’екты добраўпарадкавання і праектныя прапановы па фарміраванні і развіццю новага грамадскага цэнтра г. Валгаграда[1], парк Перамогі[2]. У інстытуце «БелНДІПгорадабудаўніцтва» праектаваў генеральныя планы Заслаўя, Ружанаў, Бярозы, Гарадзеі і інш., распрацоўваў праекты планіроўкі і забудовы Усходняга жылога раёна і мікрараёна № 6 у г. Наваполацку. У інстытуце «Мінскпраект» (1976—1977,1983-1984) распрацоўваў праект дэталёвай планіроўкі цэнтра г. Мінска да 2012 (кіраўнік аўтарскага калектыва)[1], ПДП жылых раёнаў вул. УральскаяМендзялеева, прасп. Дзяржынскага, 2-га транспартнага кольца (1978—85)[2]; браў удзел у карэктоўцы Генеральнага плана г. Мінска (1982) да 2010; у праектаванні жылых раёнаў, а таксама мікрараёнаў Вяснянка (1985); Уручча 4, 5, 6 (1986); Малінаўка 4, 8; Ангарская 3[1], 4[2] (1982); Кунцаўшчына, а таксама праекты пасёлкаў для эвакуіраваных з зоны заражэння Чарнобыльскай АЭС і інш. У інстытуце «Мінскграмадзянпраект» выконваў праектныя працы ў рамках рэалізацыі праграмы будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых груп войскаў, якія выводзіліся з Германіі ў 1990 годзе[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За праект і рэалізацыю генеральнага плана гарадка Рось прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998). Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва імя У. А. Караля (2000). Узнагароджаны Ганаровай граматай Цэнтральнага Камітэта КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ (1987)[1]

1—2-я прэмія на Усесаюзным і рэспубліканскіх конкурсах за жылыя раёны ў Валгаградзе (1967), Брэсце (1975), за сялібна-вытворчы раён у Мінску (1977)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Беликов Геннадий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Беликов Геннадий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беликов Геннадий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.) 
  • Беликов Геннадий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)