Генадзь Іванавіч Забара
Генадзь Іванавіч Забара | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | сакавік 2025 (72 гады) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Узнагароды |
Генадзь Іванавіч Забара (18 мая 1952, Леніна, Бабруйская вобласць — сакавік 2025) — беларускі кларнетыст, педагог, заслужаны артыст Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе закончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі і да 1980 года працаваў у ім выкладчыкам. У 1975 годзе закончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных у Маскве. З гэтага ж года — саліст Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, з 1986 года — саліст-інструменталіст і з 1994 года — артыст-саліст, вядучы майстар сцэны канцэртна-гастрольнага аддзела Беларускай філармоніі. Адначасова выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выканаў у сольных канцэртах беларускую анталогію камернай музыкі для кларнета з твораў класікі і сучасных кампазітараў, у тым ліку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат конкурсаў: Усесаюзнага маладых выканаўцаў (1979) і Міжнароднага «Пражская вясна»(1981).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 684.
- Новыя кнігі : па старонках беларускага друку : штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — 2011. — № 8. — С. 23 дадатка «Беларускі каляндар, 2012 год».
- Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область. — С. 275—276.
- Забара Генадзь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. — Т.6. — С. 486.
- Забара Геннадий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2006. — Т.3. — С. 578.
- Ляшчэвіч, Л. І будзе новы дзень… / Л. Ляшчэвіч // ЛіМ. — 1991. — 4 кастрычніка. — С. 10.
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
- Памерлі ў 2025 годзе
- Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта